Добры план – аснова паспяховай дзейнасці. На кантролі ў КДК

Поспех любой дзейнасці суб’екта гаспадарання напрамую залежыць не толькі ад уплыву рыначных механізмаў, але і ад таго, наколькі эфектыўна і рэалістычна спланавана яго работа.

Бізнес-план дае прастаўленне пра найбольш аптымальны шлях развіцця прадпрыемства з улікам сацыяльна-эканамічнага развіцця абслугоўваемага рэгіёна, вытворчых магчымасцей іншых вытворцаў, ёмістасці рынкаў збыту, аб’ёмаў і структуры прапаноўваемага паступлення тавараў з іншых рэгіёнаў рэспублікі, далёкага і блізкага замежжа, працоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу самога прадпрыемства і шэрага іншых фактараў. Па сутнасці, гэта пакрокавы план дзеянняў любога кіраўніка.
Разам з тым вынікі аналізу бізнес-планаў развіцця прадпрыемстваў, праведзенага Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, паказалі, што бізнес-планы асобных суб’ектаў складзены фармальна, не адпавядаюць рэальнай сітуацыі. Пры даведзеных прадпрыемствам паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця планы не змяшчаюць канкрэтных мерапрыемстваў і дакладнага алгарытму, што дазваляе атрымаць найлепшы вынік. Не ў поўнай меры забяспечана выкананне абавязковага патрабавання па ўзгадненні бізнес-планаў з органамі дзяржаўнага кіравання.
Выяўленыя недахопы пры бізнес-планаванні цягнуць адсутнасць скаардынаванага алгарытму работы, накіраванай на павышэнне эфектыўнасці вытворча-гаспадарчай дзейнасці, устойлівасці да раптоўных змяненняў рынку, дясягненне пастаўленых мэт, адшуканне магчымасцей для далейшай мадэрнізацыі і пашырэння вытворчасці.
Суб’ектам гаспадарання і органам іх дзяржаўнага кіравання накіраваны рэкамендацыі аб ухіленні выяўленых парушэнняў (недахопаў). Пытанне эфектыўнага бізнес-планавання і развіцця прадпрыемстваў рэгіёна застаецца на кантролі ў Камітэце.

КДК Брэсцкай вобласці.