Што гарэла ў Ляхавічах?

31 ліпеня выратавальнікі спяшаліся на дапамогу ў райцэнтры. У 14 гадзін дня ў РАНС паведамілі, што адбылося ўзгаранне на балконе па вуліцы Леніна і існуе пагроза распаўсюджвання полымя на суседнія памяшканні. Гаспадар – ляхавічанін 1981 г.н. самастойна пакінуў кватэру і знаходзіўся на вуліцы.
Падчас здарэння ніхто не пацярпеў.
Прычына здарэння высвятляецца.

Каб засцерагчы сваё жыллё ад пажару, варта павысіць меры пажарнай бяспекі. Пры эксплуатацыі электраабсталявання забараняецца перагружаць электрычную сетку. Чым менш электрапрыбораў працуе адначасова, тым большая бяспека. Забаранякецца размяшчэнне побач з электрычнымі прыборамі (тэлевізар ,халадзільнік, абагравальнікі і т. п.) лёгкаўзгаральных матэрыялаў, не трэба пакідаць без нагляду уключаныя ў сетку электрапрыборы.
Кірыл КРАСОЎСКІ, намеснік начальніка РАНС.