Першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь правядзе выязны асабісты прыём

Першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ВЕЖНАВЕЦ Іван Валер’евіч правядзе выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб 3 жніўня з 12.00 да 13.00 у Ляхавіцкім раённым выканаўчым камітэце (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, кабінет № 202).