У Ляхавіцкім раёне знайшлі грыбніка, які трое сутак блукаў па лесе

У Ляхавіцкім раёне знайшлі грыбніка, які трое сутак блукаў па лесе.

Падзеі развіваліся з 12 жніўня, калі з РАУС паведамленне ў 15.50 паступіла ў РАНС, што 11 жніўня апоўдні пайшоў у лес па грыбы і да гэтага часу не вярнуўся жыхар Ліпска 1958 г.н.
Папярэдне было вядома, што аграгараджанін адправіўся ў лес каля Навасёлак Крывошынскага сельсавета. Калі пайшлі другія суткі яго адсутнасці, родныя звярнуліся ў міліцыю.
У пошуках пенсіянера за тры дні было задзейнічана 18 адзінак тэхнікі (у тым ліку квадрацыкл) і каля 90 чалавек: супрацоўнікі РАНС, РАУС, Ляхавіцкага лясгаса, раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і мясцовае насельніцтва. Дапамогу аказвалі і супрацоўнікі Пінскага цэнтра РАСН “Зубр”, ПВА «Анёл» з кінолагамі. Аператыўнай групай Ляхавіцкага РАНС па пошуку грыбніка кіраваў першы намеснік начальніка райаддзела Сяргей Мухарэўскі.
14 жніўня напачатку адзінаццатай гадзіны жыхар Ліпску знойдзены ў пяці кіламетрах ад вёскі Навасёлкі. Для аказання меддапамогі пошукавая група выклікала медыкаў.


Каб паход у лес не абярнуўся трагедыяй, супрацоўнікі РАНС нагадваюць пра выкананне правілаў бяспечных паводзін.
Па-першае, неабходна паведаміць родным пра маршрут і прыкладны час свайго вяртання. Трэба апранаць яркае, зручнае, непрамакальнае адзенне і абутак. Важна ўзяць з сабой тэлефон (навігатар, компас), ваду, лякарства, прадукты, запалкі, нож. Не варта ісці ў лес у адзіночку і ў непагоду.
Калі чалавек усё ж згубіліся ў лесе, то трэба спыніцца і супакоіцца і пачаць шукаць прасеку, ручай, лініі электраперадачы і ісці ўздоўж іх. Яшчэ адзін арынтыр – брэх сабак, шум ад цягніка, машын. Тэлефануйце па нумарах МНС 101 ці 112.
Юрый БУЙКЕВІЧ, начальнік РАНС.