Па пытаннях якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі. Гарачая лінія КДК

21 жніўня Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці правядзе гарачую лінію па пытаннях якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі ва ўстановах аховы здароўя Брэсцкай вобласці.
У ходзе яе правядзення можна паведаміць пра праблемы з запісам на прыём да ўрача, праходжаннем медагляду і дыягнастычных даследаванняў, рухам чаргі на эндапратэзаванне суставаў і інш.
Звярнуцца на гарачую лінію можна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах 8 (0162) 21-19-05, 21-25-08.
Таксама паведамленні пра такія факты можна прадаставіць на электронны адрас КДК Брэсцкай вобласці kgkbrest@mail.belpak.by.