В Медведичах Ляховичского района горела дача

22 жніўня каля 4 гадзін раніцы ў Ляхавіцкі РАНС паступіла паведамленне аб загаранні дома сезоннага пражывання ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку выратавальнікаў Ляхавіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях устаноўлена, што адбываецца адкрытае гарэнне даху дома сезоннага пражывання, ёсць пагроза суседнім будынкам, пагроза людзям невядомая.
У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і ўнутраная аддзелка  аднаго пакоя. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
З пачатку 2023 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 25 пажараў.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх Ляхавіцкі РАНС нагадвае аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі:

  • усталюйце ў доме ці кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік;
  • сачыце за станам электраправодкі і не пакідайце без нагляду электрабытавыя прыборы;
  • выконвайце правілы эксплуатацыі печаў, а таксама правілы карыстання газавымі прыборамі;
  • не курыце ў ложку;
  • сачыце, каб запалкі не траплялі ў рукі маленькім дзецям.
    Ратавальнікі нагадваюць, што сродкі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння прызначаныя для прадухілення, зніжэння рызыкі ўзнікнення, абмежавання развіцця пажару і распаўсюджвання яго небяспечных фактараў, а таксама для зніжэння рызыкі прычынення шкоды і (або) нанясення шкоды з прычыны пажару пры іх адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту ТР ЕАЭС 043/2017.

Юлія Лешык, спецыяліст Ляхавіцкага РАНС