Важныя пытанні і сустрэчы. У мінулую сераду са сваімі выбаршчыкамі на сувязі была дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

У мінулую сераду са сваімі выбаршчыкамі на сувязі была дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык. У райвыканкаме прайшоў прыём грамадзян. Магчымасцю задаць пытанне скарысталіся пяцёра землякоў. Пытанні рознага характару, патрабуюць высвятлення дэталяў і вывучэння сітуацыі.

Сярод праблем, з якімі звярнуліся жыхары раёна, – памер заработнай платы, выкананне рэжыму працоўнага дня і іншыя моманты ў адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Людміла Жалнерчык адзначыла, што налічэнне заработнай платы, як і ўстанаўленне працоўнага графіка, замацавана нарматыўнымі актамі. Таму ў гэтым пытанні варта вывучыць дакументацыю. Усё павінна быць згодна з Працоўным кодэксам.
Сярод пытанняў – і прапанова ўсталяваць у Навасёлках дзіцячую пляцоўку. Па словах вяскоўкі, для гэтага там ёсць і месца, і запатрабаванасць. Сёння, перш чым усталяваць дзіцячыя арэлі ці пляцоўку, варта вывучыць таксама пытанне бяспекі. Сітуацыя
застаецца на кантролі.
Яшчэ адно пытанне тычылася якасці і напору вады ў Навасёлках. Аднак гэта праблема вядомая, як і яе вырашэнне. «ЛВ» пісаў пра тое, што з-за засмечвання свідравіны на тэрыторыі МТФ «Навасёлкі» ў жыхароў аграгарадка з’явіліся такія праблемы. Як адзначыў кіраўнік ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш, хутка пачнецца ачыстка свідравіны. Аднак гэты працэс працаёмкі, таму патрабуе часу. Варта набрацца цярпення.
З калектыўным зваротам на прыём да дэпутата звярнуліся жыхары вуліцы Южакова.
Як адзначылі гараджане, працяглы час яны жывуць без цэнтральнай каналізацыі, што вельмі нязручна. Сітуацыя вырашальная. Сёння варта вывучыць, ці дазволяць гэта зрабіць тэхнічныя ўмовы, стварыць кааператыў, і далей справа дакументальная. Аднак, адна-
значна, гэта не поўнасцю
бюджэтнае фінансаванне, частку работ павінны будуць аплаціць жыхары. Падчас рабочага візіту Людміла Жалнерчык сустрэлася з актыўнай моладдзю раёна ў рамках раённага форуму «Школа маладога дэпутата». Сярод удзельнікаў і дэпутаты мясцовых Саветаў.
Адно з пытанняў, што абмяркоўвалася на форуме, – электаральная кампанія наступнага года ў Беларусі.
Людміла Жалнерчык расказала, што для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на тэрыторыі Беларусі створана 110 выбарчых акруг.
Сярод асноўнага і галоўнага ў сённяшнім грамадска-палітыч-
ным жыцці дэпутат Парламента адзначае падрыхтоўку школ да новага навучальнага года. Яна наведала СШ № 1 г. Ляхавічы і пацікавілася падрыхтоўкай установы адукацыі да новага навучальнага года:
– Падрыхтоўка да школы – пытанне нумар адзін! Дзеці павінны сесці за парты з поўным камплектам падручнікаў, у абноўленых класах, адчуваць сябе ў бяспецы. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт падчас нядаўняй нарады аб гатоўнасці сістэмы адукацыі да новага навучальнага года. У час чарговага рабочага візіту ў Ляхавіцкі раён у тым ліку наведала СШ № 1. Школа гатова сустрэць дзяцей, падыходзіць да завяршэння і рамонт харчаблока. Варта адзначыць, што школа сёлета ўдзельнічае ў эксперыментальным праекце з апрабацыяй новых тэхналогій прыгатавання ежы і прынцыпаў арганізацыі школьнага харчавання. Асобна хацелася б закрануць тэму дабрачыннасці. У нашых сілах дапамагчы сабраць партфель тым, каму сапраўды патрэбна дапамога. Таму давайце не будзем абыякавымі!