На ўчастках гатоўнасць нумар адзін

Намеснік старшыні раённай выбарчай камісіі Наталля Мацкевіч і сакратар камісіі Юлія Бацкалевіч уручаюць бюлетэні старшыні ўчастковай камісіі Падлескага выбарчага ўчастка № 13 Ірыне Керко.
12 лютага, напярэдадні датэрміновага галасавання, прадстаўнікі 29 участковых выбарчых камісій, утвораных на тэрыторыі Ляхавіччыны, атрымалі ў раённай тэрытарыяльнай камісіі пакеты з бюлетэнямі. З гэтага моманту на выбарчых ўчастках арганізавана кругласутачнае дзяжурства супрацоўнікаў РАУС.
З улікам таго, што на Ляхавіцкім-Бальнічным участку для галасавання № 7 датэрміновае галасаванне не арганізуецца (як і на ўсіх участках, утвораных у санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і г.д), сюды бюлетэні паступяць напярэдадні асноўнага дня галасавання.
Па даных раённай выбарчай камісіі, у спісы для галасавання ўключаны 20153 выбаршчыкі.
Фота Маргарыты КУХТА.


а хто кандыдаты… газэта не писала 🙂
Я уже проголосовал. Традиционно делаю это досрочно. Но в день выборов, 18 февраля, всё равно приду на участок — встретить там знакомых и поговорить за жизнь.
Писала. Читайте внимательно