На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна з пачатку лютага складзены 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні Правілаў рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

«Злавілі штраф»

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна з пачатку лютага работнікамі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі складзены 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні Правілаў рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

5 лютага складзены пратакол на жыхара в. Востраў, які працуе машыністам помпавай станцыі Ляхавіцкага ПМС, па ч. 1 арт. 15.35 КоАП за здабычу рыбы забароненымі сродкамі лоўлі на меліярацыйным канале каля в. Востраў (фонд запасу). Канфіскаваны пяць сеткавых экранаў “касынка” і 0,9 кг рыбы плоткі. У кастрычніку 2013 года на гэтага грамадзяніна Ганцавіцкай МРІ ужо складаўся адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 15.35 КоАП за знаходжанне з забароненымі сродкамі лоўлі ля гэтага ж меліярацыйнага канала. Судом Ляхавіцкага раёна ён аштрафаваны ў памеры 2 базавыя велічыні, але, як бачна, вынікаў не зрабіў.

7 лютага складзены пратаколы на двух жыхароў Івацэвіцкага раёна за замах на здабычу рыбы забароненымі сродкамі лоўлі на р. Мышанка ля в. Кулікі (фонд запасу). Канфіскаваны тры сеткавыя экраны “касынка”. Штраф за гэтыя парушэнні прадугледжаны ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

У гэты ж дзень жыхар г. Баранавічы знаходзіўся з забароненымі сродкамі лоўлі ля меліярацыйнага канала ў 3 км ад в. Кулікі. З багажніка яго аўтамабіля канфіскаваны тры стаўныя сеткі агульнай даўжынёй 150 метраў. За данае парушэнне прадугледжваецца папярэджанне або накладанне штрафу да 20 БВ.

Сяргей БАБКО,

намеснік начальніка Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *