Звязаны гісторыяй і перспектывамі. У Ляхавічаў з мінулай суботы з’явіўся горад-пабрацім –расійскі Чыстопаль

У сёлетняй сталіцы абласных «Дажынак» Ганцавічах адбылася гістарычная падзея для двух гарадоў: 9 верасня было падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж горадам Ляхавічы Брэсцкай вобласці (Рэспубліка Беларусь) і горадам Чыстопалем Чыстопальскага муніцыпальнага раёна Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя). Кіраўнікі адміністрацыйных адзінак паставілі подпісы пад пагадненнем і далі слова, што нашы гарады будуць актыўна супрацоўнічаць у розных сферах.
Для нас гэта гістарычная падзея, у Ляхавічаў з’явіўся першы горад-пабрацім. У нас шмат агульнага. У першую чаргу, гісторыя, падзеі Вялікай Айчыннай вайны – назаўсёды ў памяці нашых народаў. Сёння мы будзем імкнуцца працаваць і ў эканамічным плане, і сельскагаспадарчым, і культурна-адукацыйным. Нам ёсць чаму павучыцца ў вас, падзелімся і сваім вопытам. Мы адкрытыя для шырокага, справядлівага эканамічнага супрацоўніцтва, – адзначыў Мікалай Мароз.
Кіраўнік горада Чыстопаля Дзмітрый Іваноў выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва атрымае працяг у розных сферах, што такое ўзаемадзеянне створыць вялікія магчымасці для развіцця муніцыпальных утварэнняў і будзе спрыяць актывізацыі шматвектарных адносін на рэгіянальным узроўні.