Горожане ждут лучшего обслуживания от многих торговых точек Ляховичей

Попыт залежыць ад прапановы.

На нарадзе аб стане і развіцці спажывецкай кааперацыі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка канстатаваў тэхналагічную адсталасць і неканкурэнтаздольнасць сістэмы Белспажыўсаюза. А што ў нашым райцэнтры? Усе мы патэнцыяльныя пакупнікі, а, значыць, вывучаем прапановы і робім высновы – дзе выгадней атаварвацца.

Прадмаг №1, які па прывычцы называюць “лотаўскі магазін”, першы на шляху падарожнікаў, што прыязджаюць у райцэнтр з боку Баранавічаў. А, значыць, прэтэндуе на тое, каб лічыцца гандлёвай візітоўкай горада. Гандаль тут ідзе дастаткова бойка, бо паблізу іншых магазінаў няма. Сюды ідуць пакупнікі з новага мікрараёна, атаварваюцца жыхары прыватнага сектара (вуліцы Кастрычніцкая, Матросава, Леніна). Як расказала загадчыца магазіна Жанна Церах, пакупнікоў хапае, прычым, большасць – пастаянныя наведвальнікі. Асартымент прадуктаў багаты: розныя крупы, кансервы, марынады, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, рыба, свежы хлеб, малочная прадукцыя – самае неабходнае можна купіць заўсёды і па прымальных цэнах. У першую чаргу, гэта заслуга прадаўца-загадчыцы, якая пастаянна трымае на кантролі асартыментны пералік прадуктаў і своечасова падае заяўкі на новыя пастаўкі. Працаваць ёй складана: з лістапада яна адна – яшчэ і грузчык, бухгалтар, прыбіральшчыца. І хоць ужо 23 гады ў гандлі, часам не паспявае ахапіць неабдымнае.

Дарэчы, плошча магазіна дазваляе пашырыць асартымент, можна дабавіць іншую групу тавараў. Праўда, тут ёсць паліца з гаспадарчымі рэчамі і мыйнымі сродкамі, але бедная.

— Чым больш тавараў прапануеш пакупніку, зацікавіш навінкамі, тым больш пакупак ён зробіць, а магазін адпаведна павялічыць выручку, – гаворыць Жанна Церах. – Можна, напрыклад, паставіць у нас узоры буйнагабарытных тавараў…

З-за таго, што прадавец працуе адна, скарочаны час работы магазіна. Пастаянныя пакупнікі прыстасоўваюцца, а праезджыя ці прахожыя часта сюды не паспяваюць трапіць. За месяц грашовая выручка складае прыкладна 90 мільёнаў рублёў, і гэтую лічбу ўпаўне можна было б істотна павялічваць, калі б магазін працаваў з 8 да 20 гадзін, як належыць.

Кадравая праблема стаіць надзвычай востра. Днямі прадавец-загадчыца збіраецца ісці ў водпуск. Па словах таваразнаўцы райпо Анжэлы Туровіч, магазін прымуць дзве маладыя работніцы. Але ці захочуць яны працаваць ва ўмовах, калі адсутнічае вада, холадна, туалет у двары? Анжэла Туровіч расказала, што тут збіраюцца абнавіць абсталяванне. Новыя стэлажы – добра, але варта было б паглядзець на праблему і з іншага боку – рабочае месца прадаўца павінна таксама адпавядаць санітарным нормам і быць камфортным.

Прадмаг № 2 – адзіная прадуктовая гандлёвая кропка на ўсім працягу вуліцы Камсамольскай. Будынак з парковачнай пляцоўкай для аўтамабіляў у даволі зручным месцы: побач аўташкола, вучэбна-вытворчы камбінат, непадалёку паліклініка, райбальніца – патэнцыяльныях пакупнікоў хапае. Але рэальныя наведваюцца сюды рэдка. За месяц набягае мільёнаў 50 выручкі – за кошт продажу спіртнога, малака і хлеба. Асартымент прадуктаў больш чым сціплы. Прадавец Галіна Ходар, якая таксама тут сумуе адна, пераканана, што падмога ёй не патрэбна: і для адной зарплата невялікая, да таго ж работы мала. Яна ўспамінае лета, калі ішла падрыхтоўка да абласных дажынак, і ў магазін часта наведваліся будаўнікі. Тады і асартымент прадуктаў старалася папоўніць, і, адпаведна, выручка была выдатнай. Цяпер зацішша: амаль не прадстаўлены паўфабрыкаты з птушкі, не было рыбы, паўголыя паліцы для круп, макарон і г.д. Надыходзіў абедзенны час, а хлеба яшчэ не падвезлі, чакала прадавец і прывозу самага ходкага тавару – гарэлкі…

З тым, што ў гэтым прадмагу дрэнна арганізаваны гандаль, згадзілася і таваразнаўца Анжэла Туровіч. Аднак ніякай ініцыятывы ні наконт пустуючых плошчаў (тут хоць танцуй), ні наконт насычэння гандлёвай кропкі таварамі. Апраўданне “мала пакупнікоў” гучыць недарэчна: калі прапанова будзе вартай, людзі пойдуць сюды за пакупкамі. І загадчыцы, і адказным работнікам райпо трэба брацца за справу.

Яшчэ нядаўна можна было б паставіць у адзін рад са згаданымі магазінамі і “Шчару”. Але сітуацыя прыкметна змянілася. Сёння гэтую гандлёвую кропку можна смела параўноўваць з лепшымі райпоўскімі. Выдатны асартымент прадуктаў: двойчы на тыдзень завозяцца свежыя мяса-каўбасныя вырабы розных вытворцаў, штодзень – свежы хлеб, у дастатку малочнай прадукцыі, нядрэнны выбар рыбы, паўфабрыкатаў, ласункаў, сокаў, мінеральнай вады. Прыцягваюць увагу паліцы з рознымі сартамі чаю, кавы, цукерак і г.д. У магазіне добрыя бытавыя ўмовы для работнікаў. Ёсць душ, бытавы пакой, гарачая вада. Загадчыца Валянціна Каплынова мае асобны кабінет. Прадаўцы Наталля Гірс і Аляксандра Машэра – кваліфікаваныя, адказныя. Яны плануюць пашырыць асартымент – дабавіць іншыя групы тавараў. 270 мільёнаў рублёў у месяц – такі план тавараабароту – выконваецца паспяхова. Але і тут ёсць над чым падумаць кіраўніцтву райпо: самаабслугоўванне – больш сучасная і зручная форма работы з пакупнікамі.

Адзін з лепшых мясцовых магазінаў “Верас” сёння зачынены на рэканструкцыю. Куды ідуць яго пастаянныя пакупнікі? Шанц атрымаць большую выручку з’явіўся ў кожнай гандлёвай кропкі. Валянціна Каплынова заўважыла, што ў “Шчары” пакупнікоў стала больш, ды і выручкі прыбавілася. Несумненна, людзі ідуць туды, дзе абслугоўванне адпавядае сучасным патрабаванням, а цэны – даступныя.

Аліна ЛАПІЧ.

6 thoughts on “Горожане ждут лучшего обслуживания от многих торговых точек Ляховичей

  • 27/02/2014 в 00:46
    Permalink

    Как бы не старалось райпо опровергнуть статью Богушевича И.Б от 01.02.2014 об неудовлетворительной работе магазина №1 «на лотве» в лице Жанны Церех — возмущение покупателей остаётся прежним.Надеемся,что с приходом в магазин нового коллектива работников, отрегулируется график работы,значительно улучшится ассортимент и качество продуктов в этой торговой точке

  • 01/03/2014 в 14:50
    Permalink

    Уважаемая Ирина, Вы на мой взгляд, не являетесь покупателем этого магазина, если выражаете такое мнение, с приходом этого продавца в магазине не только ассортимент и качество товаров улучшился, но и обстановка в магазине стала намного благоприятной, продавец всегда отзывчивый и вежливый … а зависть не хорошее качество, должна вам отметить….

  • 01/03/2014 в 15:02
    Permalink

    и ещё… перечитайте статью, там не одного плохого слова в адрес продавца нету, а то что магазин нужно обновить — это факт, который зависит в первую очередь от дирекции райпо!!!!

  • 05/03/2014 в 14:39
    Permalink

    Про магазины Ляховичского райпо вообще говорить не хочется…. Как вино дешовое, так называемое «чернило», так в каждом магазине, ассортимент широкий, а как детских пюре и смеси, так ничего не найти. Овощное пюре от 4-х месяцев уже которую пору ни в одном городском магазине райпошном нету, а смеси кроме Беллакт иммунис и оптимум тоже …ничего!!!! А они идут наверное процентам 20 детям. Ни нестле, ни нана, ни фрисо… ничего нет. Скажете дорогие, спроса не будет… будет, потомучто все знакомые детки только импортные смеси и кушают. За малейшей мелочью в Барановичи ехать нужно, и это касается не только детской продукции. Хорошо, что ещё доброном в городе есть,а лучше ещё бы и евроопт открыли… Ляховичское райпо — Forever!!!! Надеюсть председатель райпо отреагирует на данный коммент!!!!

  • 06/03/2014 в 12:53
    Permalink

    Я как раз таки-ежедневный покупатель «лотовского» магазина.О какой зависти вообще Вы говорите? Речь идёт о статье-коментарии Игорь сказаў:
    01/02/2014 у 16:51

    Сегодня лично я Богушевич Игорь Бикирович пришёл в магазин в 9.30.,магазин был закрыт,а по расписанию должен открываться в 9.00., думаю всё равно дождусь, зашёл в кочегарное помещение т.к. было очень холодно и стоял до того времени пока продавец не приехал на своём личном автомобиле. Получается, что продавец (зовут её Жанна) фамилию не знаю монипулирует государственным магазином как лично своим. Когда захочет придёт на работу,а если не захочет , то и не придёт. Приехала она на работу в 9.40. при мне собрались люди которые что-то хотели купить, но продавца так и не дождались и пошли в другие магазины. Хотелось бы узнать почему в продмаге №1 работает один продавец уже более 4 месяцев и не могут найти напарницу. Второй вопрос. Раньше магазин, а именно продмаг №1 работал с8.00.до21.00.и без выходных,и без обеда, а сейчас работает один привелигированный продавец у которого расписание с9.00.до19.00. обед сс13.00.до15.00.Я лично не понимаю что это за такой обед 2 часа Если так работать то лучше вообще не работать. Очень просим разобраться в этом вопросе. Если нужны какие нибуть потверждения о том,что я написал обращайтесь ул.Пугачёва 14а. С уважением Богушевич И.Б.

  • 11/03/2014 в 22:27
    Permalink

    Уважаемый, Богушевич И.Б., с этим продавцом как я понимаю разобрались и без вас, только вот если вы постоянный покупатель, то должны знать, что на момент того как вы писали этот комментарий уже продавец не работал, и график уже другой, вот только жалобы как остались так и есть…. а мы, те кто действительно, проживает в этом районе, крайне не довольны, теперешним ассортиментом, и состояние продавца… и если вы, посещали этот магазин, то я вам хочу отметить, что не 4 месяца этот продавец работает один, а 1,5 до этого работала еще один продавец., но была уволена.

    А что касается Ляховичского Райпо, то я хочу сказать это не только в Ляховичах, это везде так работает эта система, она просто себя уже изжила!!!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *