Гледачы кінастужкі «Беларусьфільма» «На другім беразе» дзеляцца ўражаннямі

Вячаслаў НОВІК, старшыня Начаўскага сельвыканкама:
– З інтарэсам паглядзеў фільм. Адназначна, мне ён спадабаўся. Сюжэт трымаў у напружанні на працягу ўсяго сеанса. Якія ўсё ж пакуты выпалі на лёс нашых продкаў, якім давялося жыць пад прыгнётам панскай Польшчы. Крыўдна за родную мову, якая была пад забаронай у Заходняй Беларусі. Некалі знаёмы ўспамінаў, што яго бацька, які вучыўся ў польскай школе, расказваў: дзяцей прымушалі вучыць вершы на польскай мове, калі ў іх не атрымлівалася, за гэта білі.
Лічу, што гэту кінастужку абавязкова павінна паглядзець моладзь, каб зразумець, наколькі важна берагчы тое, што ў нас ёсць, – суверэнную краіну. І што адзінства – гэта не проста высокія словы, а тое, што сапраўды робіць Беларусь моцнай і незалежнай.
Фільм – выдатны сродак патрыятычнага выхавання, а яшчэ вучыць суперажываць лёсам іншых людзей. Раю паглядзець яго ўсім.