Глядзець усім. А вы паглядзелі «На другім беразе»? Калі не – паспяшайцеся ў кінатэатры

А вы паглядзелі «На другім беразе»? Калі не – паспяшайцеся ў кінатэатры! Каб потым пагаварыць пра фільм, які зараз актыўна абмяркоўваецца

Землякі працягваюць дзяліцца ўражаннямі ад кінастужкі.

Ігар ГУСАК, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні аграрнага каледжа:
– Выдатны фільм, які трымае ў напружанні з першых да апошніх кадраў. Вельмі цікава глядзець на гістарычныя падзеі ў мастацкім аздабленні. Упэўнены, не кожны ведае, як цяжка жылося беларусам, якія пасля Рыжскага дагавора засталіся ў Заходняй Беларусі. Для навучэнцаў каледжа «На другім беразе» – урок гісторыі. Юнакі і дзяўчаты надзвычай зацікаўлена глядзелі кіно. Спадабаўся і акцёрскі склад, а таксама тое, што можна было палюбавацца краявідамі Беларусі. Увогуле, даўно не бачыў навінак ад «Беларусьфільма».
Не чакайце, пакуль фільм пакажуць па тэлебачанні, схадзіце ў кінатэатр, не пашкадуеце.