Ляхавічане дзеляцца ўражаннямі пра фільм «На другім беразе»

Іна ЗУБІК, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама:
– Лічу, што фільмы ў якіх гістарычныя падзеі паказваюцца на прыкладзе лёсаў людзей, глядзець цікава. «На другім беразе» якраз і адносіцца да такіх кінастужак. Падчас прагляду неаднойчы лавіла сябе на думцы, як жа цяжка давялося нашым продкам, якім выпала быць сведкамі і ўдзельнікамі тых падзей, калі раздзялілі краіну, сем’і.
Фільм вучыць многаму: любіць Радзіму, змагацца за сваіх родных і блізкіх. А яшчэ нагадвае нам, сённяшнім пакаленням: беражыце тое, што ёсць, захоўвайце незалежнасць адзінай Беларусі. Упэўнена, «На другім беразе» – сямейная кінастужка, яе павінны паглядзець і падлеткі, і дарослыя, каб ведаць, помніць і шанаваць гісторыю.