Што гарэла ў Ляхавічах

2 кастрычніка ў 14.47 у РАНС паступіла інфармацыя пра ўзгаранне ў райцэнтры па вуліцы Кастрычніцкай драўлянай гаспадарчай пабудовы.
Па прыбыцці выратавальнікаў на месца здарэння, з-пад даху пабудовы дыміла.
Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце і маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Каб не стаць ахвярай пажару, варта няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Не перагружаць электрасетку і не карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі, не курыць у ложку. Перад пачаткам ацяпляльнага сезона неабходна падрыхтаваць і праверыць стан печкі і цеплапрыбраў.
У выпадку пажару званіць па нумарах 101 ці 112.
Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.