Асцярожна! Небяспечны з’езд. Яшчэ адзін неўладкаваны і небяспечны адрас у Ляхавічах назвалі чытачы «ЛВ»

Яшчэ адзін неўладкаваны і небяспечны адрас у Ляхавічах назвалі чытачы «ЛВ». На гэты раз размова пра завулак, што злучае вуліцу Камсамольскую і Замкавую. На ўскрайку асфальта даўно ўтварылася глыбокая выбоіна. Калі ў гэту яму трапіць нага чалавека, кола веласіпеда ці аўтамабіля – да бяды недалёка.

Дарэчы, у рэдакцыю патэле-фанаваў ляхавічанін, як стаў сведкам таго, як у пастку-выбоіну трапіла каляска з дзіцем. На шчасце, абышлося, як кажуць, лёгкім спалохам. Выпадковы прахожы дапамог калясцы «выбрацца».
«ЛВ» пацікавіўся, ці ведаюць пра праблему ў камунгасе, на чыім балансе знаходзяцца гарадскія вуліцы і завулкі, як і калі плануюць выпраўляць сітуацыю.
– Гэту праблему ведаем і не раз звярталі на яе ўвагу. Але, на жаль, фінансаваннем на 2023 год не прадугледжаны рамонтныя работы на азначаным участку. Па меры магчымасці пастараемся неяк паўплываць на сітуацыю, – патлумачыў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.
Застаецца спадзявацца, што за той час, пакуль вырашаецца праб-лема, нічога не здарыцца.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА