З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – узнагароджаны загадчык Свяціцкага сельскага Дома культуры ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Мікалай БУЙКЕВІЧ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – узнагароджаны кіраўнік народнага ансамбля народных інструментаў «Водар» настаўнікаў ДУА «Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў» Ларыса МУРАЛАВА; бібліятэкар Востраўскай сельскай бібліятэкі ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Галіна САЛАВЕЙ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – адзначаны кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вясёлка» Свяціцкага сельскага Дома культуры ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Лідзія КУРЛОВІЧ; загадчык Дараўскага Дома рамёстваў ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Алена РУСАКЕВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – адзначана мастак-афарміцель аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Святлана КУХТА.