Выхадныя ў палоне ветру. Супрацьстаяць стыхіі і аператыўна ліквідаваць яе наступствы давялося энергетыкам, камунальнікам і іншым службам

На выездзе – брыгада Ляхавіцкага РЭС.

Дождж і град, моцныя парывы ветру і паніжэнне тэмпературы – так нябесная канцылярыя пазначыла сёлетнія 7 і 8 кастрычніка.

Ад стыхіі ў нашым раёне пацярпелі прадпрыемствы і арганізацыі, прыватныя сядзібы. Свой разбуральны след непагадзь пакінула і на аб’ектах камунальнай гаспадаркі, энергасістэмы.
Аднымі з першых на барацьбу з наступствамі шквалістага ветру выйшлі энергетыкі.
– У суботу і нядзелю працава-лі ва ўзмоцненым рэжыме. Акрамя аператыўнай брыгады, на аб’екты выязджалі яшчэ тры брыгады, якія аднаўля-лі падачу элетрычнасці. У розных населеных пунктах раёна зарэгістравана больш за 30 адключэнняў, звязаных са шквалістым ветрам, падзеннем на лініі электраперадачы дрэў і галін. Аварыйна-аднаўлен-чыя работы праводзіліся кругласутачна. У панядзелак на некаторых участках работы прадоўжыліся, – расказвае начальнік раёна электрасетак Віктар Станкевіч.
Начальнік РАНС Юрый Буйкевіч паведаміў, што моцны вецер сарваў шыфер на даху Навасёлкаўскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу,
60 лістоў шыферу з даху вытворчых майстэрняў ААТ «Шлях
новы». Па словах кіраўніка РАНС, таксама пашкоджаны сельскагаспадарчыя аб’екты ў ААТ «Жарабковічы», «Нача», СВК «Ляхавіцкі», ЗАТ «Белпрам-прыбор», СУП «Ліпнянка». У лесафондзе адзначаны адзінкавыя выпадкі падзення дрэў.
Паваленыя дрэвы і адламаныя галіны можна было назіраць у розных месцах у Ляхавічах. У панядзелак службы і арганізацыі працавалі над ліквідацыяй стыхійных наступстваў.
– У суботу на дваровай паркоўцы ў мікрараёне вуліцы Інтэрнацыянальнай адзін з аўтамабіляў не вытрымаў моцнага ветру і паехаў, праз некалькі метраў сутыкнуўся з іншым аўто, які быў прыпаркаваны на супрацьлеглай стаянцы. У нядзелю ўраган зламаў дрэва, якое падчас падзення перакрыла частку дарогі каля аграгарадка Падлессе. Сіламі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наступствы стыхіі былі аператыўна ліквідаваны. Пакуль выратавальнікі працавалі, ДАІ забяспечвала бяспеку дарожнага руху, – адзначае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Аляксандр Анікевіч.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.