Наступствы нецвярозай кампаніі. Судом Ляхавіцкага раёна пастаноўлены прысуд па крымінальнай справе аб наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання

Судом Ляхавіцкага раёна пастаноўлены прысуд па крымінальнай справе аб наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання – пашкоджання, небяспечнага для жыцця, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага.
Пракуратура Ляхавіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне ў адносінах да жыхара раёна, які падчас сумеснага распіцця спіртнога пабіў сваго знаёмага, у выніку чаго нанёс яму цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Крымінальныя падзеі адбыліся ў красавіку. Тады ў гасцях у 48-гадовага вяскоўца Б. сабралася кампанія, якая адзначала вызваленне аднаго з прысутных з лячэбна-працоўнага прафілакторыя. Пасля сумеснага распіцця спіртнога ў гаспадара дома завязалася сварка з госцем Ш., якому Б. наўмысна нанёс удары рукамі і нагамі ў вобласць галавы.
Пацярпелы, знаходзячыся ў цяжкім стане, больш за суткі праляжаў у доме на падлозе. Пасля выкліку брыгады хуткай медыцынскай дапамогі вясковец адразу шпіталізаваны ў райбальніцу, дзе праз некалькі дзён ад нанесеных цяжкіх цялесных пашкоджанняў памёр.
Дзеянні 48-гадовага жыхара раёна кваліфікаваны па частцы 3
артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Падчас судовага пасяджэння абвінавачваны сваю віну ва ўчыненні злачынства прызнаў часткова.
Абцяжарваючымі адказнасць абставінамі суд прызнаў учыненне злачынства ў стане алкагольнага ап’янення.
Згодна з прысудам суда, абвінавачванаму Б. прызначана пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Да абвінавачванага прыменены меры, накіраваныя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Ірына БАЦКАЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст суда Ляхавіцкага раёна.
Яўгеній ВІЛЬКОЎСКІ,
памочнік пракурора Ляхавіцкага раёна.