У Ляхавіцкім раёне аб’яўляецца кастрычніцкае генеральнае прыбіранне

У раёне аб’яўляецца кастрычніцкае генеральнае прыбіранне! Па рашэнні Ляхавіцкага райвыканкама з 9 кастрычніка па 9 лістапада ў нас праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, забеспячэнні належнага санітарнага стану і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў.

Чысты кастрычнік – традыцыя даўняя і карысная. Гэта час завяршыць восеньскія клопаты па добраўпарадкаванні, разабрацца з апалым лісцем на гарадскіх вуліцах, у парках, скверах, навесці парадак на прыдамавых і вытворчых тэрыторыях. Такой справе патрабуецца шмат рук! На дапамогу спецыялізаваным службам штогод прыходзяць нераўнадушныя гараджане і вяскоўцы, працоўныя калектывы, моладзь. Камунальнікі заўсёды ўдзячны, калі да работ па добраўпарадкаванні далучаюцца жыльцы шматкватэрнікаў.

Талакой навесці чысціню там, дзе жывеш, працуеш, – не так ужо і цяжка. Тым больш, робіцца гэта для сябе, сваіх дзяцей.