Дарагія мужчыны, таты і дзядулі!

Прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з Днём бацькі!
Гэта свята стала афіцыйным зусім нядаўна. Закліканы падтрымаць статус бацькі ў сям’і і грамадстве, нагадаць пра вечныя сямейныя каштоўнасці – належнае выхаванне дзяцей і ўнукаў, клопат пра састарэлых бацькоў і дабрабыт у сем’ях.
Быць бацькам – асаблівы абавязак. Гэта сур’ёзная і карпатлівая праца: мужчына з’яўляецца абаронцам і апорай, паказвае дзецям узор адказных адносін, вучыць пераадольваць цяжкасці, упарта ісці да пастаўленай мэты. Імя мужчыны замацоўваецца ў імені па бацьку дзяцей – гэта традыцыя, якая сведчыць пра гісторыю роду і сям’і.
Паважаныя мужчыны!
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, удачы, дабрабыту. Няхай радасць бацькоўства робіць вас больш моцнымі і шчаслівымі, а вашы дамы будуць напоўнены цяплом і ўтульнасцю!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.