Як звязана праграма ОНТ «Белыя росы» і Падлеская сельская бібліятэка Ляхавіцкага раёна. Адказы на пытанні ў суботу 4 лістапада ў 10.40

Музейны пакой » Матчына хатка» Падлескай сельскай бібліятэкі карыстаецца попытам. На гэты раз сюды завітала праграма » Белыя росы» тэлеканала ОНТ.

Аспірант з Эфіопіі Інці Агулонга прыехаў у Ляхавіцкі раён, каб акунуцца ў моры творчасці самадзейных артыстаў Падлескага сельскага дома культуры.

Дырэктар Ляхавіцкай клубнай сістэмы Юрый Грынь нездарма падказаў іменна гэты маршрут, таму што Падлескі народны хор  адзін са старэйшых калектываў у раёне, а вакальная група хору » Забава» натхнёна прадаўжае песенныя традыцыі і абрады сваіх бабуль і дзядуль.

Артысты сустрэлі каманду ОНТ крэатыўна, пераклаўшы спецыяльна для іх песню. З цудоўным  баяністам Іванам Пішчом дзяўчаты вельмі парадавалі сваім выкананнем. Ад Падлескіх песень у Інці займала дых, як ён потым дзяліўся. Гасцям было цікава ўсё, што датычыцца фальклору і самабытнасці артыстаў. Кіраўнік калектыву Вольга Якуніна расказала адкуль бярэцца рэпертуар, адкуль такія галасы, а бібліятэкар Ларыса Глеб прэзентавала   экспанаты » Матчынай хаткі» і спадчыну, якую патрэбна захоўваць.

А што пакажа нам ОНТ у суботу 4 лістапада ў 10.40 у праграме «Белыя росы» — глядзіце разам з намі.