Асцярожнасць не перашкодзіць. Старшы ўчастковы інспектар міліцыі АУС Ляхавіцкага райвыканкама рэкамендуе, як не стаць ахвярай злачынцаў

У 2022 годзе на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна было зарэгістравана 23 злачынствы ў адносінах да пажылых і адзінока пражываючых грамадзян, з якіх 21 злачынства – крадзеж, два – крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.

За дзевяць месяцаў 2023 года ў адносінах да пажылых і адзінока пражываючых грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, учынена 10 злачынстваў, з якіх адно – прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, шэсць – крадзяжы, адно махлярства і два злачынствы – крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.
Старшы ўчастковы інспектар міліцыі АУС Ляхавіцкага райвыканкама Аляксандр КУНІЦКІ нагадвае, што пацярпелымі ад злачынных замахаў часцяком становяцца пажылыя і адзінока пражываючыя грамадзяне.
Злачынствы ў адносінах да пажылых грамадзян выклікаюць складанасці ў раскрыцці, бо многія пацярпелыя не могуць дэталёва апісаць знешнасць злачынцаў, скласці іх суб’ектыўны партрэт або апазнаць.
У мэтах прафілактыкі злачынстваў, што ўчыняюцца ў адносінах да асоб пенсійнага ўзросту, рэкамендуецца:

абсталяваць кватэру (дом) ахоўнай сігналізацыяй, у тым ліку «трывожнай кнопкай»;

зачыняць кватэру нават у выпадку пакідання яе на некалькі хвілін;

не адчыняць дзверы ў кватэру (дом) незнаёмым, у тым ліку тым, хто прадстаўляюцца супрацоўнікамі сацыяльных службаў (папрасіце ў наведвальнікаў прад’явіць дакументы);

не купляць у незнаёмых
людзей з рук электрабытавыя і іншыя тавары;

не паведамляць даныя
з банкаўскай карткі і коды з СМС;

не афармляць крэдыты па просьбе трэціх асоб;

не пераводзіць грошы на «абаронены рахунак».
І самае галоўнае, калі ў адносінах да вас учынена супрацьпраўнае дзеянне або злачынны замах – неадкладна звярніцеся ў міліцыю
або паведаміце па тэле-
фоне 102.