Жывое слова. Свой юбілей адзначае наш калега Фёдар Лапанік


Свой юбілей адзначае наш калега Фёдар Лапанік. Нават не верыцца: Максімавічу – 85! Ад душы віншуем, жадаем здароўя і шчыра зайздросцім яго актыўнасці, творчаму натхненню і жаданню ствараць. Майстар жывога слова, Фёдар Максімавіч і сёння піша вершы, прозу, нядаўна выйшаў зборнік яго твораў. Гэта, дарэчы, не першая ўласная кніга нашага земляка, што ўбачыла свет.
У кожны напісаны радок ён ўкладвае душу, кожны герой яго твора – чалавек з характарам, а пра прыроду расказвае так, што ўсё нібы ажывае перад вачамі.
Пераканайцеся ва ўсім гэтым і самі, прачытаўшы на старонцы  «Ляхавіцкага весніка» адно з апавяданняў Фёдара Лапаніка  — «Аднойчы ў навальнічным лесе».

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *