Таксі павінна быць бяспечным. Транспартная інспекцыя праверыла работу таксі

Транспартная інспекцыя праверыла работу таксі. У першую чаргу, масавая праверка таксі была звязана з пытаннем забеспячэння бяспекі, якім перавозчыкі павінны кіравацца пры аказанні паслуг.

Найбольш частым парушэннем заканадаўства з’яўляецца ігнараванне перавозчыкамі патрабавання да ўнутранага і вонкавага афармлення аўтамабіляў таксі.
Не трэба забываць, што ў таксі павінен быць устаноўлены касавы падсумоўваючы апарат, сумешчаны з таксометрам і ўстаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў. Аўтамабіль таксі павінен быць жоўтага колеру або мець па ўсёй даўжыні бакавой паверхні кузава паласу жоўтага колеру з нанесеным на правую і левую пярэднія дзверы распазнавальным знакам абслугоўвання, якім з’яўляецца кампазіцыя з чорных квадратаў, размешчаных у шахматным парадку. На даху аўтамабіля павінен быць апазнавальны ліхтар аранжавага колеру таксама з нанесенай на пярэднюю і заднюю сценкі кампазіцыяй з чорных квадратаў, размешчаных у шахматным парадку. У салоне таксі на бачным для пасажыра месцы павінна знаходзіцца інфармацыйная таблічка са звесткамі пра вадзіцеля з яго фатаграфіяй, назва, кантактныя тэлефоны аўтамабільнага перавозчыка, інфармацыя пра знаходжанне кнігі скаргаў і прапаноў, а таксама таблічка, на якой указваюцца ўсе выкарыстоўваемыя перавозчыкам тарыфы.
Таксама ў правілах аўтаперавозак пасажыраў сказана, што калі таксі заказана праз электронную інфармацыйную сістэму з функцыяй аплаты ў безнаяўным парадку, то касавы апарат з таксометрам не патрабуецца (пра гэта можна прачытаць у Законе аб аўтатранспарце і аўтаперавозках). Не патрэбен і сродак кантролю падатковых органаў. Важны момант: пры спісанні грошай за паездку з карты аддалена пасажыру на электронную пошту павінна быць выслана электронная квітанцыя. Калі яе няма, гэта парушэнне.
Другім найбольш частым парушэннем заканадаўства з’яўляецца кіраванне транспартным сродкам, аформленым як аўтамабіль таксі, або з частковым яго афармленнем у ходзе выкарыстання яго для асабістых патрэб фізічнай асобы.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі транспартнай інспекцыі пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў звяртаюць на нелегальную камерцыйную дзейнасць па перавозцы аўтамабілямі-таксі пасажыраў. Два перавозчыкі, якія ажыццяўлялі нелегальную камерцыйную дзейнасць па перавозцы аўтамабілямі-таксі пасажыраў у г. Ляхавічы, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а іх транспартныя сродкі знаходзяцца на штрафстаянцы да рашэння суда.
Транспартная інспекцыя будзе працягваць работу ў даным напрамку.
Паважаныя пасажыры, будзьце патраба-
вальнымі пры заказе паслуг па перавозцы аўтамабілямі-таксі.

Аляксандр САЎКО,
начальнік рэгіянальнага
аддзела аўтамабільнага
і вагагабарытнага кантролю
ў г. Баранавічы ўпраўлення
кантролю аўтамабільнага транспарту
філіяла Транспартнай інспекцыі
па Брэсцкай вобласці.