Ляхавіцкі аграрны каледж. Добрая база для АПК

Адзіная на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі мае сельскагаспадарчы профіль, а значыць і непасрэднае дачыненне да свята аграрыяў. Якім быў для нас гэты год?

У красавіку каледж у рамках Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта паспяхова прайшоў працэдуру дзяржаўнай акрэдытацыі і мае права весці падрыхтоўку спецыялістаў на працягу бліжэйшых пяці гадоў.
Адным з важных складнікаў работы з моладдзю з’яўляецца яе прыцягненне да карыснай працы як на аб’ектах каледжа, так і ў скла-дзе студэнцкіх атрадаў. Ганарымся тым, што штаб працоўных спраў нашага каледжа адзначаны за арганізацыю дзейнасці 13 атрадаў, праз якія былі працаўладкаваны 106 навучэнцаў. А гэта – амаль чвэрць кантынгенту навучэнцаў каледжа. Лепшымі працоўнымі партнёрамі каледжа з’яўляюцца ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», «Жарабковічы», «Нача» і Ляхавіцкі лясгас.


Выпуск 2023 года склаў 103 маладыя спецыялісты. Ганарымся, што 85 працэнтаў з іх накіраваны на працу ў межах роднага Першага рэгіёна. 11 выпускнікоў працягваюць навучанне ў аграрных ВНУ Рэспублікі Беларусь, а 26 юнакоў служаць ва Узброеных Сілах. Асабліва прыемна чуць станоўчыя водгукі СВК «Ляхавіцкі» аб працы ляхавічанкі Ганны Пецюлевіч,
ААТ ЭБ «Вольна» аб працы Крысціны Салаўёвай.
Год выдаўся багатым на перамогі. Так, у конкурсах прафесійнага майстэрства па спецыяльнасцях каманда агранамічнага аддзялення і каманда ветэрынараў занялі трэція месцы. Актыўны ўдзел каляджан у святкаванні абласных «Дажынак» быў высока адзначаны на абласным узроўні. Атрыманы дыпломы І ступені за лепшую збожжавую кампазіцыю і лепшы каравай. Россып узнагарод атрыманы па выніках удзелу ў рэспубліканскім конкурсе «Арт-вакацыі-2023».
Каляджане – актыўныя ўдзельнікі ўсіх раённых мерапрыемстваў. Шмат увагі надаецца правядзенню якаснай прафарыентацыйнай работы. Так на працягу мінулага навучальнага года каляджане правялі і прынялі ўдзел не менш чым у
25 кірмашах мэтавай падрыхтоўкі, днях адчыненых дзвярэй, баць-коўскіх сходах. Работа не спыняецца і сёлета.
Вынікам прафарыентацыйнай работы стала паспяховае правядзенне прыёмнай кампаніі. Усе 150 месцаў, прадугледжаных кантрольнымі лічбамі прыёму, былі своечасова запоўнены абітурыентамі. Да слова, з нашага раёна паступіў 31 абітурыент, з суседняга Баранавіцкага – 43.
Хацелася б звярнуць увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і бацькоў на навінку 2023 года. Звыклыя назвы спецыяльнасцяў змяніліся. Так, «заатэхнікі» сталі «тэхнікамі-тэхнолагамі вытвор-часці прадукцыі жывёльнага пахо-джання», а сімбіёз «аграномаў» і «плодаагароднікаў» даў кваліфікацыю «тэхнік-тэхнолаг вытворчасці прадукцыі расліннага паходжання».
Для падрыхтоўкі практыкаарыентаваных спецыялістаў каледж рупліва захоўвае няхай невялікую, але дагледжаную базу практычнага навучання. На палетках атрыманы неблагія ўраджаі збожжавых культур. Каледжскі каравай 2023 го-
да важыць 53,4 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 36,8 цэнтнера з гектара. Добра прыправіць яго фацэліева-гарчычным мядком з каледжскай пасекі. Пагалоска сярод уладальнікаў сельскагаспадарчай птушкі ідзе пра новую для раёна і рэспублікі культуру – чумізу, якую вырошчваюць на адным гектары каледжскіх палеткаў. Куры нясуцца круглы год!
На падворку ветэрынарнай клінікі сапраўдны заасад: каровы і конь, трусы і курачкі. Гэта жывыя экспанаты для правядзення вучэбных практык і лабараторных заняткаў. Малочныя рэкі Ляхавіцкага раёна падпітваюцца малачком каледжскіх каровак, якое мае стабільную тлус-тасць 4 працэнты. Надой на адну карову складае 15,7 літра малака ў суткі. За 2023 год гаспадаркам раёна былі рэалізаваны дзве цялушкі і бычок.
Цудоўна, што выпускнікі каледжа развітваюцца з ім «мабільнымі», бо за час навучання маюць магчымасць за сродкі бюджэту атрымалі пасведчанні трактарыстаў катэго-рыі С і вадзіцеляў легкавога аўта-мабіля катэгорыі В.
16 лістапада ў каледжы валадарыла моладзь – яна і за кіраўніцтва, і за выкладчыкаў, і за тэхнічны персанал. Гэта традыцыйны дзень самакіравання з нагоды яшчэ аднаго нашага свята – Міжнароднага дня студэнта.

Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК,
дырэктар Ляхавіцкага
аграрнага каледжа.