Пра што варта паклапаціцца загадзя. Падыходзіць да канца тэрмін, калі вадзіцелі абавязаны змяніць летнія шыны на зімовыя

І хоць каляндарна яшчэ пануе лістапад, зіма першымі прымаразкамі нагадвае, што набліжаецца.
А разам з тым падыходзіць да канца тэрмін, калі вадзіцелі абавязаны змяніць летнія шыны на зімовыя.

Лепш не адкладваць гэтую працэдуру, а паклапаціцца
пра бяспеку ўжо сёння.
Пра гэту важную бяспечную аксіёму памятаюць у Ляхавіцкай ЦРБ.
Як адзначае галоўны ўрач ЦРБ Яўгеній Хлябовіч, пра гэта паклапаціліся загадзя. Усе тры машыны хуткай медыцынскай дапамогі ў поўнай тэхнічнай гатоўнасці і на адпаведнай надвор’ю рызіне гатовы служыць на карысць здароўя ляхавічан.