Парадак падачы электронных зваротаў

Ляхавіцкі райвыканкам інфармуе грамадзян аб тым, што з 2 студзеня 2023 года змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грама-дзян і юрыдычных асоб» устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай кампьютарнай сетцы інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).
Для заяўнікаў доступ да сістэмы, а таксама выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бясплатныя.
У грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб не будуць браць згоду на прадстаўленне звестак аб іх зваротах вышэйстаячым арганізацыям, іншым дзяржорганам і дзяржарганізацыям, калі гэтыя звесткі спатрэбяцца для разгляду зваротаў (абзацы 4, 5 пункта 16 артыкула1 Закона № 176-З).
Электронны зварот пакінуць без разгляду, калі ў ім:

выкладаецца сутнасць з дапамогай спасылак на інтэрнэт-рэсурсы;

змяшчаецца нечытаемы тэкст;

выкарыстоўваюцца нецэнзурныя або зняваж-
лівыя словы ці выразы (абзац 11 пункта 16 артыкула 1 Закона № 176-З).
На электронны зварот дадуць пісьмовы адказ (накіруюць пісьмовае паведамленне),толькі калі аб гэтым папросіць заяўнік (абзац 13 пункта 16 артыкула 1 Закона № 176-З).

Заяўнік мае права адазваць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай электроннай заявы). У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту спыняецца разгляд такога звароту па сутнасці без паведамлення пра гэта заяўніку.