Каледжскі актывіст. Трэцякурснік Ляхавіцкага аграрнага каледжа атрымаў прафсаюзную ўзнагароду

17 лістапада ў нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрасілі прафсаюзных актывістаў з ліку навучэнскай моладзі. Сярод іх і трэцякурснік ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення Ляхавіцкага аграрнага каледжа Павел Мацюшэнка.

Рэспубліканская акцыя «Студэнцтва і прафсаюзы разам» – традыцыйнае мерапрыемства Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, на якім гучаць прозвішчы юнакоў і дзяўчат, якія паспяхова сумяшчаюць вучобу з работай, у тым ліку з прафсаюзнай дзейнасцю. Лепшым з лепшых – грашовыя сертыфікаты і падарункі, а таксама цікавая культурная праграма.
– Наш Паша з тых навучэнцаў, якому цікава ўсё. Прычым і бал атэстата ў яго каля дзявяткі. Член Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў, сакратар пярвічкі БРСМ і прафсаюзны лідар у навучэнскай групе – наўрад ці ўсе абавязкі Паўла. Ён і вядучы мерапрыемстваў, актыўны ўдзельнік каледжскіх сустрэч, акцый і спраў. Ён адзін з тых, хто праводзіць работу па прыцяг-ненні новых навучэнцаў у прафсаюзную каледжскую пярвічку,
у якой сёння налічваецца больш за 420 чалавек, – адзначае старшыня прафсаюзнай пярвічкі ЛАКа Вольга Цімашок.