Абноўка для Ведзьмы

З мая ў Ляхавічах закрыты рух па мосце праз рэчку Ведзьма. Ён, як вядома, знаходзіцца на дарозе, што злучала напрасткі горад і ўсе населеныя пункты левабярэжжа Ведзьмы з напрамкам на Баранавічы, і цяпер рамантуецца. Рух аўтатранспарту часова          ажыццяўляецца па аб’язным   маршруце.

КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, выступіла заказчыкам рэканструкцыі моста. Работы праводзіць мінская фірма “Валан Мост”. У жніўні павінен аднавіцца рух транспарту па дарозе рэспубліканскага значэння, часткай   якой  з’яўляецца мост праз  Ведзьму.

Як паведаміў рэдакцыі намеснік начальніка КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Мікалай Кендыш, гэты аб’ект абыдзецца раённаму бюджэту ў суму 600 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *