Здаровы лад жыцця вакол мяне

Конкурс фотаздымкаў на такую тэму аб’явілі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і галоўнае ўпраўленне   ідэалагічнай работы аблвыканкама

Конкурс праводзіцца з 1 ліпеня па 1 верасня 2011 года ў межах VII Міжнароднай выставы-кірмашу “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця-2011”. Да ўдзелу ў ім за-           прашаюцца і прафесійныя фатографы, і аматары.

На конкурс дасылаецца фотаздымак фармату не менш чым 10х15 см, абавязкова аформлены ў рамку. Да фатаграфіі неабходна прыкласці невялікую анатацыю (расказ пра тое, што хацеў паказаць аўтар), а таксама інфармацыю пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, месца пражывання, кантактная інфармацыя). Ад аднаго аўтара прымаецца не больш як 2 работы.

Фотаздымкі неабходна накіроўваць да 1 верасня па адрасе: 224030, г. Брэст, вул. Смірнова, 111.

Да 5 верасня журы адбярэ лепшыя работы, пры гэтым крытэрыямі для ацэнкі будуць актуальнасць, значнасць, арыгінальнасць ідэі, адпаведнасць асноўнай мэце конкурсу – фарміраванне станоўчага грамадскага меркавання па пытаннях здаровага ладу жыцця.

Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі і каштоўнымі падарункамі, а іх работы з’явяцца на старонках абласных газет.

Дадатковую інфармацыю пра ўмовы правядзення конкурсу можна атрымаць у аддзеле грамадскага здароўя ДУ “БАЦГЭіГЗ”    па тэлефонах у Брэсце 24-95-34, 24-86-85.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *