Восень – творчая! У Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшла «Студэнцкая восень – 2023»

«Студэнцкая восень – 2023», якая прайшла ў Ляхавіцкім аграрным каледжы 23 лістапада, назвала самых творчых і артыстычных юнакоў і дзяўчат.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

У традыцыйным для ўстановы адукацыі конкурсе талентаў прынялі ўдзел шэсць груп новага набору. Рабяты і іх куратары пастараліся кожнае сваё выступленне зрабіць яркім шоу, расказала «ЛВ» педагог-арганізатар Вольга Цімашок.
Першае месца журы прысудзіла рабятам з 12-й групы ветмедыцыны.
Незабыўныя моманты пакінуў нумар навучэнкі 11-й групы вытворчасці прадукцыі раслінаводства Ульяны Якубовіч, якая выканала хіт «Музыка нас звязала». Аліна Жалязнова з групы 22 «ВПЖ» і Арцём Крупеніч з групы 11 «ВПЖ» пакарылі ўсіх літаратурным чытаннем. На першае месца прэзентавалі сваю групу рабяты з 12 «ВПР». Званне лепшых танцораў заваявалі навучэнцы групы 22 «ВПЖ». Зала апладзіравала Анастасіі Кастровай (12 «ВМ»), якая іграла на домры, Анастасіі Кучынскай (11 «ВПР») і яе ігры на гітары. У намінацыі «тэатралізаванае прадстаўленне» лепшай прызнана група 12 «ВПР» .

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.