Адзінства дзеля будучыні. У Ляхавічах прайшла II канферэнцыя Ляхавіцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

«Стварай адзінства. Спасцігай ісціну. Адкрывай будучыню» – канцэпцыя Беларускай партыі «Белая Русь». І такі пункт гледжання падзяляюць аднадумцы, якія ўступілі ў яе рады.

23 лістапада ў Ляхавічах прайшла II канферэнцыя Ляхавіцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».

Днём нараджэння партыі «Белая Русь» стала 18 са-кавіка 2023 года, калі на ўстаноўчым з’ездзе дэлегаты аднагалосна прагаласавалі за яе стварэнне. Дзейнасць маладой партыі накіравана на развіццё сацыяльнай актыўнасці грамадзян па пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі. І ў яе рады ўвахо-дзяць прадстаўнікі розных сфер дзейнасці і рознага ўзросту.
26 кастрычніка на пасяджэнні Вышэйшага палітычнага савета прынята рашэнне аб удзеле Беларус-кай партыі «Белая Русь» у выбарчай кампаніі. Члены партыі ўвойдуць у склад выбарчых камісій, стануць назіральнікамі на выбарчых участках і кандыдатамі ў дэпутаты ўсіх узроўняў. Сярод іх будуць і нашы землякі.
На парадку дня канферэнцыі – вылучэнне дэлегатаў на II З’езд Беларускай партыі «Белая Русь». Кандыдатура старшыні раённага аддзялення партыі Галіны Бацэнка падтрымана аднапартыйцамі аднагалосна.


Урачысты момант – уручэнне членскіх білетаў новым партыйцам. Галіна Бацэнка шчыра павіншавала іх з важнай падзеяй і падкрэсліла, што «Белая Русь» аб’ядноўвае нераўнадушных людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія жадаюць, каб беларускі народ быў адзіным і моцным, а краіна стабільна развівалася. Разам з партыйным білетам на партыйцаў ускладзены адказнасць па рэалізацыі мэт і задач «Белай Русі». Электаральная кампанія 2024 года стане для партыі выпрабаваннем на адзінства і сталасць.
Сярод тых, хто атрымаў сімвал прыналежнасці да партыі, – і галоўны ўрач ЦРБ Георгій Хлябовіч. І гэта па-дзея для яго святочная і ганаровая. Ён падзяліўся, што ў свой час бацькі былі ў радах Камуністычнай партыі. А сёння ўжо ён з білетам партыі «Белая Русь», членамі якой з’яўляюцца аднадумцы, што падтрымліваюць дзяржаўны палітычны курс, любяць сваю Радзіму і жадаюць, каб яна квітнела.
На Ляхавіччыне ў раённым аддзяленні партыі «Белая Русь» налічваецца 120 аднапартыйцаў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Маргарыты
КУХТА-МАСЛОЎСКАЙ.