Калектыўна супраць грыпу. На апаратнай нарадзе ў Ляхавіцкім райвыканкаме разглядалася пытанне імунізацыі насельніцтва

Мінулы эпідсезон 2022/2023 года ў раёне адзначаны нізкім узроўнем захворвання насельніцтва. І гэта ў многім абумоўлена праводзімай вакцынацыяй, адзначыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў і прывёў факты, якія сведчаць пра відавочны плюс прышчэпкі.

Дзякуючы вакцынацыі ў раёне з 2012 года не рэгіструецца захворванне грыпам, а захворванне вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў тых, хто атрымаў прышчэпку, у два-тры разы ніжэй, чым сярод непрышчэпленых. За апошняе дзесяцігоддзе не рэгіструецца эпідэмічны пад’ём захворвання грыпам і ВРІ, не зачыняліся на каранцін школы, паменшылася колькасць цяжкіх пнеў-
маній пасля рэспіраторных інфекцый.
Для таго, каб вакцынацыя мела эфект ці быў створаны так званы калектыўны імунітэт, патрэбна, каб з калектыву прышчапіліся не менш за 40 працэнтаў работнікаў. Пра гэта і многае іншае ішла размова на апаратнай нарадзе ў райвыканкаме, дзе разглядалася пытанне імунізацыі насельніцтва.
Віталій Ціханаў расказаў, што для прафілактычных прышчэпак у мед-
установах раёна маецца «Вакцына для прафілактыкі грыпу» (інактываваная) і вакцына «Грыпол плюс» вытворчасці Расійскай Федэрацыі, а таксама «Ваксігрып тэтра» (Францыя).
У першую чаргу, важна прышчапіць найбольш уразлівыя і эпідэміялагічна значныя групы насельніцтва, сярод якіх дзеці ва ўзросце ад шасці месяцаў і старэйшыя, дарослыя з хранічнымі захворваннямі, асобы, якім больш за 65 гадоў, работнікі гандлю і грамадскага харчавання і г. д.
Але, па словах галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача, не ва ўсіх калектывах, на жаль, разумеюць ролю вакцынацыі. Сумеснае знаходжанне ў вытворчых памяшканнях, кантакты
з пакупнікамі і кліентамі, шкодныя ўмовы працы з’яўляюцца спрыяльнымі
для хуткага распаўсюджвання грыпу ў вялікіх і малых групах людзей.
Прышчапіцца можна і на працоўным месцы. Пры неабходнасці медыкі выязджаюць непасрэдна на прадпрыемствы і ў арганізацыі.
У райбальніцы для правядзення імунізацыі супраць грыпу сфарміравана 20 выязных брыгад: 12 у паліклініцы і восем у амбулаторыях урача агульнай практыкі.
Па стане на 30 лістапада ў раёне прышчэплена 4 836 чалавек – больш за 21 працэнт ад усяго насельніцтва раёна. Для забеспячэння на Ляхавіччыне эпідэміялагічнай бяспекі і папярэджання масавых выпадкаў захворвання сярод насельніцтва ВРІ і грыпам патрабуецца максімальны ахоп калектываў вакцынацыяй.
Галоўны ўрач райбальніцы Георгій Хлябовіч адзначыў, што прышчэпка супраць грыпу спрыяе зніжэнню
парога захворвання, аслабляе цяжар развіцця хваробы, становіцца надзейнай заслонай супраць ускладненняў з-за інфекцыі, мінімізуе колькасць смяротных выпадкаў. Ад прышчэпкі не трэба адмаўляцца, асабліва людзям, якія ўваходзяць у групы рызыкі.
Старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч засяродзіў увагу на растлумачальнай рабоце, якая павінна весціся ў калектывах.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык адзначыў, што прышчэпачная кампанія – справа дзяржаўнай важнасці, а не толькі асабістае жаданне. І, у першую чаргу, павінны прышчапіцца тыя, хто кантактуе з вялікай колькасцю людзей,
каб не стаць крыніцай распаўсюджання віруса.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.