Пра «хуткія пазыкі» і «чорных крэдытораў»

У любым горадзе акрамя банкаўскіх устаноў ёсць арганізацыі мікрапазык, і яны карыстаюцца пэўнай папулярнасцю ў насельніцтва.

На прыпынках і слупах стракацяць аб’явы аб прадастаўленні па пашпарце крэдыту за паўгадзіны, хуткіх пазыках за адзін дзень, хуткай фінансавай дапамозе. Крэдыторы без даведак пра даходы і паручыцеляў абяцаюць даць грошы ў доўг, так званыя «хуткія пазыкі».
У такія арганізацыі часта звяртаюцца грамадзяне, якім банкі адмовілі ў выдачы крэдыту. Пры афармленні хуткай пазыкі людзі не чытаючы падпісваюць дагавор, дзе ўказаны працэнты за карыстанне пазыкай, штрафы і няўстойкі. Ніхто не думае пра магчымую затрымку плацяжу па пазыцы. Пры несвоечасовым вяртанні доўгу ў кароткія тэрміны да яго сумы прыбаўляюцца завоблачныя працэнты і штрафы, і вяртаць трэба ўжо значна большую суму.
Пазычальнікі часта не ўсведамляюць, на што пагаджаюцца, і ў выніку не спраўляюцца з крэдытнай нагрузкай. Буйныя сумы могуць выдавацца пад залог нерухомасці або аўтамабіля. У выніку пры нявыплаце крэдыту пазычальнік можа застацца без жылля або транспартнага сродку.
Але акрамя мікрафінансавых арганізацый, якія працуюць афіцыйна, ёсць яшчэ і нелегальныя крэдытныя арганізацыі, так званыя «чорныя крэдыторы». Свае паслугі «чорныя крэдыторы» агрэсіўна рэкламуюць на прасторах інтэрнэту і ў сацыяльных сетках. Дзейнасць легальных
фінансавых арганізацый рэгулюецца заканадаўствам, «чорных крэдытораў» – не рэгулюецца.
Прадастаўленне мікрапазык «чорнымі крэдыторамі» мае іншую форму: напрыклад, гэта купля тэлефона або іншай тэхнікі ў растэрміноўку ў абмен на фіксаваную суму грошай. Схема пазык працуе так: пазычальнік атрымлівае наяўнымі грашамі палову кошту тавару «адзін да двух», набытага ў растэрміноўку,
незалежна ад таго, колькі і на які тэрмін бяруцца грошы.
Атрымаўшы палову кошту тавару пазычальнік будзе разлічвацца з прадаўцом гэтага тавару або крэдытнай установай, гэта значыць у любым выпадку пераплаціць удвая.
Камітэт прымае меры па выключэнні магчымасці ценявога абароту фінансаў у данай сферы дзейнасці.

КДК Брэсцкай вобласці.