Якасці дарог – належная ўвага

Камітэт дзяржаўнага кантролю на пастаяннай аснове праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, накіроўваемых на будаўніцтва, рамонт і бягучае ўтрыманне мясцовых аўтамабільных дарог.

Разам з тым, нягледзячы на прымаемыя меры, даводзіцца канстатаваць, што пакуль рамантуюць адны ўчасткі дарог, на іншых з’яўляюцца праблемы. Толькі на абслугоўванні КУП «Брэстаблдарбуд» знаходзіцца больш за 13 тысяч кіламетраў вулічна-дарожнай сеткі.
Звароты грамадзян па пытанні неналежнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі, якія паступаюць у Камітэт, абазначылі існуючыя праблемы ў данай сферы. Пераважна грамадзяне выказваюць прэтэнзіі наконт нездавальняючай якасці дарожнага пакрыцця, наяўнасці ямачнасці, выбоін як на грунтавых, так і асфальтавых дарогах, што стварае нязручнасці для вадзіцеляў і пешаходаў.
Напрыклад, «…ад в. Навасёлкі да в. Сваятычы (Ляхавіцкі раён) 7 км
дрэнная дарога, у ямах і выбоінах…», «…дарога паміж в. Мастытычы і
в. Амневічы (Баранавіцкі раён) у жахлівым стане. Асфальтавае пакрыццё непрыдатнае, ямы, ухабіны, людзі ездзяць па абочынах». І такія звароты не адзінкавыя.
Разам з тым, нягледзячы на існуючыя недахопы пры ўтрыманні і рамонце вулічна-дарожнай сеткі, данаму пытанню як на рэспубліканскім, так і на абласным узроўні ўдзяляецца належная ўвага. Арганізацыі, якія абслугоўваюць дарогі, па магчымасці аператыўна рэагуюць на звароты, сігналы грамадзян па пытанні якасці дарог.

КДК Брэсцкай вобласці.