Шырокія магчымасці і абавязак працаваць

Дзяржаўны заказ, падрыхтоўка кадраў і іх далейшае размеркаванне – гэта адзіная сістэма, накіраваная на эфектыўнае задавальненне патрэб эканомікі кваліфікаванымі спецыялістамі і максімальнае ўхіленне дысбалансу на рынку працы.

Пры гэтым дзяржавай максімальна ўлічваюцца сучасныя запыты маладых спецыялістаў, прадастаўляюцца ім значныя льготы і прэферэнцыі. Гэта гарантаванае прадастаўленне першага працоўнага месца без выпрабавальнага тэрміну, выплата пад’ёмных, над-
бавак, магчымасць атрымаць арэнднае жыллё, а таксама стаць на чаргу для будаўніцтва ўласнага.
Пры шырокіх льготах і магчымасцях, да маладых спецыялістаў прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні і ўскладаюцца абавязацельствы.
Вывучэнне Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці пытання замацавання выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па размеркаванні на першым працоўным месцы выявіла праблемныя пытанні, якія патрабуюць пільнай увагі з боку органаў улады.
Негатыўным фактам на фоне зніжэння колькасці занятага ў экано-
міцы насельніцтва з’яўляецца незамацоўваемасць шэрага маладых спецыялістаў. Так з 1 378 выпускнікоў ВНУ Брэсцкай вобласці 2020 года не замацаваліся на першым працоўным месцы 585 чалавек (42,5 працэнта), у тым ліку пайшлі з прафесіі 343; з 1 474 выпуск-нікоў 2021 года не замацаваліся 490 (33,2 працэнта), пайшлі з прафесіі 330.
Складаная сітуацыя з адпрацоўкай і замацаваннем выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Так з 384 размеркаваных выпускнікоў 2021 года не адпрацавалі абавязковы тэрмін 124 (32,3 працэнта),
а замацаваліся на працоўным месцы толькі 50 працэнтаў ад адпрацаваўшых абавязковы тэрмін.
Найбольш праблемным для Брэсцкай вобласці як аграрнага рэгіёна з’яўляецца пытанне замацоўваемасці выпускнікоў прафесійна-тэхнічных устаноў сельскагаспадарчай накіраванасці.
Так маніторынг па даным пытанні паказаў, што з 835 выпускнікоў
2020 года вывучаных сельскагаспадарчых устаноў не замацаваліся
на першым працоўным месцы 567(67,9 працэнта!), з 778 выпускнікоў
2021 года – 495 (63,6 працэнта!).
Маюць месца выпадкі непрыбыцця да месца размеркавання або
неадпрацоўкі выпускнікамі ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну. Сярод асноўных прычын няяўкі можна выдзеліць няправільны выбар прафесіі, прапанову работы з больш высокай заработнай платай, неабходнасць змены месца жыхарства (пераезду).
Аднак варта памятаць, што такія прычыны не знімаюць з маладых спецыялістаў абавязкі вяртання дзяржаве затрат на іх навучанне.
Неабходна адзначыць і недастатковую работу ў гэтым напрамку ўпаў-
наважаных арганізацый (устаноў адукацыі, наймальнікаў). Напрыклад, свой абавязак па інфармаванні аб знаходжанні маладога спецыяліста па месцы размеркавання ў 2020 годзе выканалі толькі 57 працэнтаў наймальнікаў, у 2021 і 2022 гадах 51 працэнт і 44 працэнты адпаведна.
Як вынік, у ходзе маніторынгу дадаткова выяўлена 32 маладыя спецыялісты, якія не адпрацавалі заканадаўча ўстаноўленыя тэрміны.
Па выніках праведзеных Камітэтам мерапрыемстваў у дзяржаўныя органы і ўстановы накіраваны адпаведныя рэкамендацыі для прыняцця мер рэагавання. Кантроль за сітуацыяй з працаўладкаваннем маладых спецыялістаў будзе прадоўжаны і ў далейшым.
КДК Брэсцкай вобласці.