С 24 марта в Ляховичах проходит республиканская декада «Гостехосмотр»
З 24 сакавіка па 2 красавіка 2014 года дзяржаўтаінспекцыя, транспартная інспекцыя і УП “Белтэхагляд” праводзяць рэспубліканскую сумесную дэкаду “Дзяржтэхагляд”.
На 1 студзеня 2014 года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 15976 адзінак транспартных сродкаў, з іх каля 3 тысяч матацыклаў. На жаль, не ўсе яны знаходзяцца ў належным тэхнічным стане. Падчас дэкады асноўная ўвага будзе звернута на аўтамабілі, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле. Акрамя таго, абавязкова правяраюцца транспартныя сродкі з яўнымі тэхнічнымі няспраўнасцямі і нездавальняючым знешнім выглядам.
Варта памятаць, што своечасова праведзены тэхагляд – першы і дзейсны крок да павышэння бяспекі на дарозе.
Сцяпан ЦІТКО,
інжынер УП “Белтэхагляд”.