Тэмп задае «Ліпнянка». Для жывёлагадоўлі Ляхавіцкага раёна першы поўны месяц стойлавага ўтрымання статкаў атрымаўся неблагім

На стартавым этапе жывёлагадоўчай зімы некаторы перыяд стабілізацыі вытворчых здабыткаў меў месца. Аднак ужо сёння, з завяршэннем лістапада і падсумаваннем 11-месячных намаганняў работнікаў вядучай эканамічнай галіны сельгаспрадпрыемстваў можна сказаць, што негатыў калі і быў, то ў аснове сваёй увесь выйшаў.

Статыстыка райсельгасхарчу ведае ўсё. І ў межах сваёй кампетэцыі вельмі многае тлумачыць. Згодна з ёй за перыяд са снежня па лістапад бягучага года валавая вытворчасць малака ў раёне павялічылася на 10,6 працэнта ў параўнанні з леташняй базай. Надоена больш за 57 тысяч тон малака. Атрымліваецца транспарт у складзе прыкладна тысячы чыгуначных цыстэрн. Вось такія ўражлівыя ўвогуле, аднак не самыя вялікія ў вобласці малочныя аб’ёмы.
Найбольшымі ўкладаннямі адзначыліся ААТ «Жараб-ковічы» і «Шлях новы»,СВК «Ляхавіцкі» і ЗАТ «Белпрампрыбор». Прычым усе названыя сельскагаспадарчыя арганізацыі паказалі станоўчую дынаміку валавой вытворчасці малака ў параўнанні з папярэднім годам. Па гэтым паказчыку «Жарабковічы» за 11 месяцаў выраслі на 2,5 працэнта, «Шлях новы» – амаль на 25, «Ляхавіцкі» – на 11,5, «Белпрампрыбор» – на 2,7 працэнтнага пункта.
Але ж сапраўдны малочны прарыў года адбыўся ў жывёлагадоўлі СУП «Ліп-нянка». Ахарактарызаваны ў свой час як патэнцыяльна самы высокапрадукцыйны ў раёне, жывёльны статак унітарнага прадпрыемства пачынае праяўляць сябе ў адпаведнасці з атрыманай характарыстыкай. І ўражвае не столькі лічба валавога надою – 2 756 тон малака за перыяд са студзеня па лістапад, колькі прагрэс у параўнанні з 2022 годам. Яны адрозніваюцца ў 3, 2 раза. Такі вось крок зрабіла ўчорашняя гаспадарка-аўтсайдар раённай малочнай вытворчасці за нейкіх прыкладна шэсць месяцаў. Чаму за шэсць? Таму, што за кропку адліку новай жывёлагадоўлі «Ліпнянкі» будзе справядлівым лічыць узвядзенне і красавіцкі ўвод у эксплуатацыю мадэр-нізаванай і запоўненай перспектыўнай жывёлай малочнатаварнай фермы.
У пераразліку на сярэдні паказчык, па выніках работы са студзеня па лістапад, кожная ліпнянская карова паказала ўдойнасць больш за 5,2 тысячы тон малака. Пакуль гэта нязначна адстае ад аналагічнай сярэднераённай лічбы. Аднак некалькі больш, чым маюць асобныя іншыя сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна.
На зыходзе 2023-га і неза-доўга да наступлення будучага Года якасці ў Беларусі нельга не засяродзіцца на пытаннях якасці. Па гэтым паказчыку раённым лідарам з’яўляецца ЗАТ «Белпрампрыбор». Усё прададзенае за 11 месяцаў гэтай гаспадаркай малако адпавядае самым высокім характарыстыкам – гатункам экстра і вышэйшаму. А вось на другое «прызавое» месца ў раёне па выніках студзеня – лістапада паднялася ўсё тая ж «Ліпнянка», чые надоі на 99,9 працэнта адпавядаюць стандартам гатункаў экстра і вышэйшага. І гэта больш за 60 пунк-таў прыбаўкі ў параўнанні з мінулагодняй базай.
У той жа час усе іншыя, акрамя «Белпрампрыбора» і «Жарабковіч», сельгасарганізацыі раёна за справаздачны перыяд некалькі зменшылі якасныя паказчыкі надояў: «Белазем’е» амаль на 7 працэнтных пунктаў, «Шлях новы» – на 4,5, «Ляхавіцкі» – на 2,1, «Нача» – усяго на 0,5 працэнта. Як вынік – раённая жывёлагадоўля па паказчыку якасці малака за 11 месяцаў да сябе ж мінулагодняй недацягнула 1,5 працэнта.
Раённым і, здаецца, безаль-тэрнатыўным лідарам па ўдоях працягвае заставацца СВК «Ляхавіцкі». Сярэдняя рагуля гаспадаркі за тэрмін са студзеня па лістапад аддала 8 202 кілаграмы малака. У бліжэйшага канкурэнта, якім з’яўляецца «Белпрампрыбор», гэтых самых кілаграмаў 7 595. І – факт 283-кілаграмовага рэгрэсу ў параўнанні з мінулагодняй базай. У той час, як «Ляхавіцкі» за сёлетнія 11 месяцаў дадаткова «знайшоў» яшчэ больш за сотню кілагарамаў малака. Па завяршэнні 2023 года сярэдняя карова гаспадаркі вый-
дзе на паказчык удойнасці, роўны 9 000 кілаграмаў малака. Ці, як мінімум, ушчыльную наблізіцца да гэтай мяжы малочнай прадукцыйнасці.
Па паказчыку сярэднясутачных прываг БРЖ на другое месца ў раёне падняўся «Шлях новы». А на першым застаецца СВК «Ляхавіцкі».

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.