І святла бывае многа. Чарговы званок на гарачую лінію «ЛВ» датычыўся асвятлення

Чарговы званок на гарачую лінію «ЛВ» датычыўся асвятлення. На гэты размова ішла не пра яго адсутнасць, а, наадварот, пра яго празмернасць.

У рэдакцыю патэлефанаваў мужчына, які абураўся: навошта днём то на адной, то на другой вуліцах райцэнтра запалены ліхтары вулічнага асвятлення. Маўляў, аплату за такую безгаспадарчасць уключаць у камунальныя жыроўкі.
Гарадское вулічнае асвятленне – зона адказнасці КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», таму за каментарыямі раёнка звярнулася да супрацоўнікаў гэтай арганізацыі.
– Свяцільні маюць свой тэрмін эксплуатацыі, які рана ці позна завяршаецца.Таму замяняем на новыя. Для іх праверкі і ўключаем асвятленне на пэўных участках. Работы право-дзяцца ў светлы час сутак, таму на непрацяглы час уключаем вулічнае асвятленне днём. Што тычыцца аплаты, то на жыроўках грамадзян гэта ніякім чынам не адаб’ецца. Аплата за эксплуатацыю вулічнага асвятлення праводзіцца за бюджэтныя сродкі, – паведаміў майстар участка па абслугоўванні энергетычнага абсталявання і прыбораў уліку камунгаса Сяргей Качан.
Яшчэ адна праблема са светлавым адрасам абмяркоўвалася на прасторах інтэрнэту. Каля пункта прыёму другаснай сыравіны на вуліцы Са-вецкай райцэнтра не дае спакою мясцовым жыхарам міргаючы вулічны ліхтар.
Сяргей Качан адзначыў, што пытанне стаіць у камуналь-
нікаў на парадку дня, і паабяцаў, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя будзе выпраўлена.
Галіна КАНЬКО.