Падарункі з пажаданнем спартыўных перамог. Завяршэннем адыходзячага года стаў у Ляхавічах навагодні турнір «Падарожжа ў зімовую спартландыю»

Шматлікімі спартыўнымі перамогамі на працягу 2023 года неаднойчы адзначыліся выхаванцы Ляхавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Завяршэннем адыходзячага года стаў навагодні турнір «Падарожжа ў зімовую спартландыю», які адбыўся ў ДЮСШ 27 снежня.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Асаблівасць спартландыі ў тым, што ў ёй прынялі ўдзел спартсмены-выхаванцы ва ўзросце ад шасці да дзевяці гадоў, якія сёлета ўпершыню пачалі займацца ў ДЮСШ.
Падчас сямі этапаў каманды з усіх чатырох аддзяленняў прадэманстравалі вытрымку, хуткасць, спрытнасць, смеласць і актыўнасць. Не сумавалі і балельшчыкі – падтрымлівалі кожную спартыўную дружыну. Актыўнымі балельшчыкамі сталі і госці турніру – старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённага аддзя-лення Беларускай партыі «Белая Русь» Галіна Бацэнка, начальнік РАНС Юрый Буйкевіч. І цудоўна, што па выніках усіх іспытаў перамагла дружба.
А потым пачалася пара вельмі прыемных сюрпрызаў і падарункаў. Госці спартыўнага свята ад раённай улады пада-рылі юным спартсменам і трэнерам камплекты спартыў-ных футболак і гандбольныя мячы, ад Міністэрства спорту і турызму – спартыўны інвен-тар з пажаданнямі новых дасягненняў і перамог.