Аферысты атакуюць. Як жыхары Ляхавіцкага раёна страчваюць вялікія сумы грошай

Кіберзлачынца патэлефанаваў у месанджары жыхару Ляхавіцкага раёна і пад маркай прадухілення афармлення на яго крэдыту, пераканаў устанавіць на тэлефон мабільны дадатак. Так, з карт-рахунка вяскоўца 1971 г.н. былі спісаны 6000 рублёў.

29 снежня ўзбуджана крымінальная справа па факце махлярства, учыненанага ў буйным памеры, у адносінах невядомай асобы, якая патэлефанавала ляхавічаніну 1984 г.н. Суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам банка і паведаміў, што на імя гэтага чалавека махляры аформілі крэдыт. Каб яго ануляваць, трэба перавесці на вызначаны рахунак 10000 рублёў. У выніку наш зямляк павёўся на тлумачэнні і застаўся без грошай.

Як не стаць ахвярай аферыстаў, нагадаў  начальнік Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ .

Каб не стаць ахвярай аферыстаў, не трэба верыць абяцанням лёгкага заробку ў інтэрнэце. Перш чым укладваць грошы ў інвестыцыйныя праекты, трэба вывучыць дакладнасць прапановы, звесткі пра арганізацыі, у тым ліку знайсці на афіцыйных сайтах.
Заўважана актывізацыя аферыстаў напярэдадні святаў і выхадных дзён. Не трэба давяраць тэлефанаванням быццам прадстаўнікоў банкаў, якія пачынаюць весці гаворку пра аформленныя на імя суразмоўцы крэдыты, пераконваюць устанавіць мабільны дадатак і прадаставіць ім дыстанцыйнае абслугоўванне дзеля абароны карт-рахунка. Супрацоўнікі банкаў не тэлефануюць карыстальнікам у месанджарах і не адпраўляюць у банкаўскія ўстановы, каб аформіць крэдыт.