Разам зробім чыста! З 16 сакавіка па 17 красавіка ў Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

Фота з архіва «ЛВ»

З 16 сакавіка па 17 красавіка ў Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і забеспячэнні належнага санітарнага стану, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў.

Рашэнне па правядзенні месячніка прыняў райвыканкам, створана раённая рабочая група па яго падрыхтоўцы і правядзенні.
На працягу месяца неабходна завяршыць азеляненне райцэнтра, у тым ліку тэрыторый жылых мікрараёнаў.
Асаблівая ўвага – навядзенню парадку каля помнікаў воінскай Славы, на мемарыяльных комплексах, воінскіх пахаваннях.