Пра зробленае, недапрацоўкі і рэзервы. Адбылося сумеснае пасяджэнне сорак сёмай сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэт

Напрыканцы снежня ў вялікай зале райвыканкама адбылося сумеснае пасяджэнне сорак сёмай сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. На парадку дня – традыцыйныя для завяршэння года пытанні. Усяго на разгляд сесіі было вынесена 20 пытанняў, па ўсіх прыняты адпаведныя рашэнні.

Восем з трынаццаці

Вынікі работы народнагаспадарчага комплексу Ляхавіччыны, праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2024 год – аснова выступлення намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Наваграна.
Дакладчык падкрэсліў, што ў выніку прымаемых мер за студзень – лістапад 2023 года па асобных паказчыках адчувальна станоўчая дынаміка. У прыватнасці, павялічыліся аб’ёмы вытворчасці прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах і валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, будаўніча-мантажных работ, інвестыцый, тавараабароту, забяспечаны рост намінальнай налічанай і рэальнай заработнай платы. Разам з тым, увага акцэнтавана на паказчыках, якія па выніках мінулага года не выйдуць на зададзеныя параметры. Па словах Андрэя Наваграна, па выніках 2023 года чакаецца выкананне 8 паказ-чыкаў і заданняў з 13 даведзеных. Размова ідзе пра намінальную налічаную заработную плату, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту раёна, увод жылля (у тым ліку з дзяржпадтрымкай), рознічны тавараабарот, аб’ём будаўніча-мантажных работ, графік скарачэння стратных арганізацый, нарматыў зніжэння ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) па арганізацыях мясцовай падпарадкаванасці.
Дакладчык адзначыў, што не ўсё з запланаванага ўдалося выканаць. Многія праблемы звязаны з вытворчай дысцыплінай, кадравым патэнцыя-лам, кампетэнтнасцю кіраўніцтва прадпрыемстваў. Гэта якраз тыя моманты, якія можна і неабходна вырашаць на месцах.
На невыкананне некаторых паказ-чыкаў 2023 года аказалі ўплыў у асноўным аб’ектыўныя прычыны. Прамысловая вытворчасць на Ляхавіч-чыне сканцэнтравана пераважна на перапрацоўцы мясцовай сыравіны і сельгаспрадукцыі. За 2023 год рост выпускаемай прадукцыі чакаецца на ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» (107 пра-
цэнтаў), «Ляхавіцкі кансервавы завод» (101,5 працэнта), ТАА «Ажуруна» (117,9 працэнта), «Бляшаначны завод «Інтэрлак» (122,5 працэнта), «Трансэлектрабуд» (126,5 працэнта), СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» (118,2 працэнта). Чакаецца зніжэнне вытворчасці па ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»
(90,2 працэнта), на што паўплывала зніжэнне збыту як у краіне, так і ў дачыненні экспарту. З мінусам і ТАА «Фермент» па прычыне перафарматавання збытавай дзейнасці ў сувязі з абмежаваннямі ў тавараабменных аперацыях і тарыфным рэгуляванні.
Андрэй Навагран дакладна праана-лізаваў сітуацыю і патлумачыў, што зніжэнне выпуску прадукцыі па абодвух прадпрыемствах не было нечаканасцю, і падзенне вытворчасці планавалася перакрыць значным ростам па іншых арганізацыях вытворчай сферы, уключаных у разлік індэкса фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці. Аднак, па некаторых акалічнасцях, тэмпы па іх пачалі зніжацца з кастрычніка 2023 года. У якасці прыкладу – малочны завод, які сутыкнуўся з падзеннем збыту казеіну і зніжэннем чакаемай выручкі па экспарце масла па прычыне склаўшайся кан’юнктуры цэн на знешніх рынках. Па аналогіі сітуацыя і на «Інтэрлаку»: з-за зніжэння экспарту і часовага спынення работы асноўнага пакупніка
(ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат») аб’ёмы збыту прадукцыі з кастрычніка знізіліся амаль у два разы.
Са знакам мінус і тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал: за студзень – лістапад 2023 года паказчык склаў 114,6 працэнта пры заданні на год 121,1 працэнта. Невыкананне звязана з шэрагам аб’ектыўных прычын, сярод якіх цяжкасці ў дастаўцы абсталявання з замежжа. Адмоўную ролю сыграў і перанос тэрмінаў будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў Ляхавічах і рэканструкцыі кансервавага завода.
Дакладчык агучыў і паказчыкі тэмпу росту экспарту тавараў: за 11 месяцаў 2023 года 75,4 працэнта (за 12 месяцаў чакаецца на ўзроўні 80 працэнтаў) пры заданні 105,5 працэнта на год.
Па выніках года чакаецца рост вала-вой прадукцыі сельскай гаспадаркі – 101,5 працэнта пры заданні 103 пра-цэнты. На невыкананне паўплывала высокая база ў раслінаводстве
2022 года, якую не атрымалася дасягнуць у 2023 годзе з-за складаных умоў надвор’я.
Андрэй Навагран патлумачыў, што невыкананне паказчыка па ўдзельнай вазе інавацыйнай прадукцыі ў аб’ёме адгружанай прадукцыі звязана са змяншэннем попыту на інавацыйную прадукцыю малочнага і кансервавага заводаў.
Па прадастаўленай прадпрыемствамі раёна інфармацыі і па разліковых даных па выніках года, па словах Андрэя Наваграна, чакаецца выка-нанне паказчыка па аб’ёме выпуску інавацыйнай прадукцыі на ўзроўні
5 працэнтаў, што вышэй за аналагічны перыяд 2022 года на 0,9 працэнта.
Дакладчык нагадаў, што ў раёне рэалізуюцца тры інвестыцыйныя праекты ў прамысловасці: «Арганіза-цыя вытворчасці катанізаванага льновалакна» на льнозаводзе, «Рэканструкцыя кансервавага цэха кансервавага завода», «Будаўніцтва лакальных ачышчальных збудаванняў малочнага завода». Даводзіцца канстатаваць, што ўсе праекты рэалізуюцца з адставаннем: на кансервавым заводзе па прычыне зрыву тэрмінаў выканання работ генпадрадчыкам ААТ «ГСКБ», на льнозаводзе і малочным заводзе – з-за праблем у пастаўшчыкоў з дастаўкай абсталявання.

Што абяцаюць прагнозы

У якасці мэтавых арыенціраў развіцця Ляхавіцкага раёна дэпутатам было прапанавана зацвердзіць тры прагнозныя паказчыкі на 2024 год: тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (у бягучых цэнах) – 111,6 працэнта, тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал (у супастаўных цэнах) – 103,3 працэнта, тэмп росту сукупных паступленняў даходаў кансалідаванага бюджэту раёна –
109,3 працэнта да ўзроўню 2023 года.
Дакладчык нагадаў, што 2024 год аб’яўлены ў Беларусі Годам якасці. І гэта не толькі якасць выпускаемай прадукцыі, але і ўвогуле паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва.
Сярод фактараў эканамічнага росту Ляхавіччыны з’яўляецца рост экспарту тавараў і паслуг, як і павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і павелічэнне аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал. Напрыклад, рост інвестыцый напрамую ўплывае
не толькі на рост канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павелічэнне падатковых паступленняў у бюджэт, стварэнне новых працоўных месцаў, але і на ўзровень жыцця жыхароў раёна, у тым ліку рост заработнай платы. У 2024 годзе прадоўжыцца рэалізацыя праектаў па кансервавым, малочным заводах, ільнозаводзе, будзе рэалізоўвацца праект па пашырэнні вытворчасці і выпуску новых відаў прадукцыі на прыватных прадпрыемствах, пашырэнне плошчаў саду ТАА «Яблыневы Пасад». Запланавана закупка новага абсталя-вання для прыватных прадпрыемстваў, прадоўжыцца будаўніцтва і рэканструкцыя малочнатаварных комплексаў.
У сельскай гаспадарцы павінны быць забяспечаны тэмпы росту валавой прадукцыі на ўзроўні 103 працэнты.
Для эканамічнага росту ў прамысловым комплексе раёна павінны вырашацца наступныя задачы: стабільная загрузка дзеючых магутнасцей прадпрыемстваў, захаванне і развіццё экспартнага патэнцыялу, тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыя вытворчасці, стварэнне і развіццё новых і інавацыйных прадуктаў і вытворчасцей, развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў, стварэнне новых працоўных месцаў, рост вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. Рэалізацыя запланаванага павінна забяспечыць рост аб’ёмаў вытворчасці на 3,6 працэнта да ўзроўню 2023 года ў супастаўных цэнах.
Агучаны прагнозныя паказчыкі ў будаўнічым комплексе, рознічным гандлі, заработнай плаце і іншым.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз упэўнены, што ў Ляхавіцкага раёна нямала рэзерваў для паляпшэння паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Тычыцца гэта ў тым ліку і прамысловасці, і сельскай гаспадаркі. Кіраўнік раёна зазначыў, што яшчэ ёсць час, каб падлічыць і выкарыстаць усе наяўныя рэзервы для выканання даведзеных заданняў і паказчыкаў.

Пра бюджэт

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Страмавус расказала, на якія мэты расходаваўся раённы бюджэт у 2023 годзе, пра яго асноўныя накірункі на 2024-ы. Было падкрэслена, што і ў 2024 годзе бюджэт раёна захавае сацыяльную арыентацыю: 87,7 працэнта яго пойдзе менавіта на сацыяльную сферу.
Галіна КАНЬКО