Тры дні святочнага спакою. «ЛВ» пацікавіўся, як на Ляхавіччыне прайшлі апошні дзень 2023 года і два першыя дні 2024 года

Многія сустракалі Новы год за святочным сталом, але не ўсе.
«ЛВ» пацікавіўся, як прайшлі апошні дзень 2023 года і два першыя дні 2024 года ў тых, хто забяспечваў спакой і бяспеку і гарантаваў розныя зручнасці падчас навагодніх святаў, стаяў на варце здароўя землякоў і быў гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу. І, як аказалася, некаторым з адпачывальнікаў дапамога рэальна спатрэбілася.

У святочныя дні (Новы год і Каляды не выключэнне) супрацоўнікі міліцыі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Першы намеснік начальніка РАУС Віталій Чабатарэнка расказаў, што падчас масавых святочных мерапрыемстваў з 31 снежня
па 2 студзеня парушэнняў грамадскага парадку не зарэгістравана. У райцэнтры меў месца інцыдэнт з выкарыстаннем піратэхнікі. Па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі піратэхнічных выра-
баў быў пашкоджаны шклопакет акна ў кватэры аднаго са шмат-
кватэрных дамоў. Таму варта быць уважлівымі і выконваць усе правілы пры эксплуатацыі піратэхнічных вырабаў.
На працягу святочных выхадных супрацоўнікі міліцыі некалькі
разоў выязджалі на сямейныя скандалы. У ізалятар часовага ўтрымання за гэтыя дні нікога не дастаўлялі.
У спакойным рэжыме – менавіта так ахарактарызаваў стан спраў з надзвычайнымі сітуацыямі за справаздачныя тры дні начальнік РАНС Юрый Буйкевіч: ні выклікаў, ні, адпаведна, выездаў на ліквідацыю НС не было.
Як вядома, медыкі і днём, і ноччу, без выхадных і святочных дзён стаяць на варце аховы здароўя землякоў.
За апошнія суткі мінулага года – 15 выклікаў, 1 студзеня – 28,
2 студзеня – 26. Столькі разоў па выкліках выязджалі брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ». Фельчар па прыёме выклікаў Эдуард Лабоцкі сярод асноўных прычын выездаў медыкаў назваў хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, таксама былі выклікі з-за вострых рэспіраторных інфекцый, бытавых траўмаў. Як сцвярджаюць медыкі, колькасць выклікаў хуткай дапамогі прыкладна аднолькавая, як і ў мінулыя гады на такія ж даты.
Не надта шмат пацыентаў з мінулагодняга 31 снежня па сёлетняе 2 студзеня было і ў прыёмным пакоі райбальніцы. Медсястра прыёмнага аддзялення Ляхавіцкай ЦРБ Кацярына Буйкевіч паведаміла, што ў прыёмнае аддзяленне звярнуліся 48 чалавек,
20 шпіталізаваны ў розныя аддзяленні райбальніцы. У тых, хто звярнуўся, пераважалі скаргі на прастудныя сімптомы і траўмы.
Галіна КАНЬКО.