Аб выніках кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных фінансавым аддзелам Ляхавіцкага райвыканкама ў 2023 годзе

За 2023 год фінансавым аддзелам райвыканкама праведзена чатыры праверкі, у тым ліку тры планавыя ў сельвыканкамах раёна (Начаўскім, Навасёлкаўскім, Крывошынскім) і выбарачная праверкі згодна з планам выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2023 года ў Брэсцкай вобласці (камунальнае ўнітарнае кінавідовішчнае прадпрыемства «Ляхавіцкая раённая кінавідэасетка»).

У рамках ажыццяўлення папярэдняга і бягучага кантролю за выкананнем бюджэтнага заканадаўства пры складанні, разглядзе, зацвярджэнні і выкананні мясцовых бюджэтаў праведзена 10 аналізаў па розных пытаннях дзейнасці бюджэтных арганізацый.
Акрамя таго, праведзены аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «СДЮШАР Ляхавіцкага раёна». Факты парушэння бюджэтнага заканадаўства, выяўленыя пры правядзенні аналізу ў ДВСУ «СДЮШАР Ляхавіцкага раёна» за перыяд 2021-2022 гады, паслужылі падставай для правядзення камеральнай праверкі па пытанні выканання заканадаўства пры складанні, разглядзе і зацвярджэнні бюджэтных каштарысаў, а таксама ўнясенні ў іх змяненняў і (або) дапаўненняў у 2023 годзе.
Вынікі кантрольных мерапрыемстваў паказалі, што ў цэлым распарадчыкамі і атрымальнікамі бюджэтных сродкаў прымаюцца меры па выкананні бюджэтнага заканадаўства, аднак выяўлены шэраг некаторых парушэнняў. Устаноўлены парушэнні бюджэтнага заканадаўства і іншыя парушэнні ва ўсіх правераных суб’ектах на агульную суму 3 728,55 рубля.
У агульнай суме парушэнняў бюджэтнага заканадаўства лішняя аплата працы з улікам абавязковых узносаў склала 1 248,73 рубля або 38,1 працэнта ў агульнай суме парушэнняў, аплата расходаў не па ўстаноўленым параграфе бюджэтнай класіфікацыі – 1 480 рублёў (45,2 працэнта), парушэнне заканадаўства пры выкарыстанні субсідый – 545,52 рубля (16,7 працэнта). З ліку іншых парушэнняў – непрад’яўленне рахункаў арандатарам да аплаты камунальных расходаў у агульнай суме 282,99 рубля (62,3 працэнта), недапераналічэнне ў раённы бюджэт сумаў, атрыманых ад арэнды нерухомай маёмасці, у суме 53,49 рубля (11,8 працэнта), неаплата арандатарамі камунальных паслуг у суме 117,82 рубля (25,9 працэнта).
Па выніках праведзеных праверак сумы парушэнняў бюджэтнага заканадаўства і іншых парушэнняў вернуты ў адпаведныя бюджэты.
Акрамя таго, па выніках праверак спынена незаконнае атрыманне, выкарыстанне не па мэтавым назначэнні або з парушэннем бюджэтнага заканадаўства сродкаў бюджэту на суму 150 рублёў. Дадаткова паступіла належных бюджэту сумаў 468,80 рубля (пені).
Фінансавы аддзел райвыканкама.