Пачастунак для крылатых сяброў. Да экалагічнай акцыі «Пакарміце птушак узімку» далучыўся ляхавіцкі дзіцячы сад № 2

Да экалагічнай акцыі «Пакарміце птушак узімку» далучыўся дзіцячы сад № 2.
Дашкаляты, іх бацькі і выхавальнікі ўзімку штодзень клапатліва запаўняюць птушыныя кармушкі, якіх на тэрыторыі садка ўстаноўлена нямала.
Дарэчы, у гэтай дашкольнай установе экалагічнаму выхаванню надаецца асаблівая ўвага. А летась у дзіцячым садку адкрылася дашкольнае лясніцтва «Лесавічок», і сёння юныя лесаводы з задавальненнем супрацоўнічаюць з Ляхавіцкім лясгасам.