Кавід усё яшчэ побач. Каму варта прышчапляцца ў першую чаргу?

Канешне, такога ажыятажу і нават страху, які панаваў вакол каранавіруснай інфекцыі некалькі гадоў назад, цяпер няма. Але ўсё ж COVID-19 прадаўжае цыркуляваць і па-ранейшаму займае адно з ключавых месцаў па распаўсюджанасці сярод інфекцыйных вірусных захворванняў.

Кавід можа працякаць як лёгка, так і ў цяжкай форме. Павышаная тэмпература цела, стамляльнасць, сухі кашаль, дрэннае самаадчуванне – найбольш распаўсюджаныя сімптомы. Каранавірусная інфекцыя дае небяспечныя ўскладненні, напрыклад, у выглядзе віруснай пнеўманіі, якая можа прыводзіць да вострай дыхальнай недастатковасці, калі хвораму патрабуецца кіслародная тэрапія і рэспіраторная падтрымка. Таксама могуць з’явіцца паліарганная недастатковасць, септычны шок, вянозная тромбаэмбалія.
Большасць тых, хто інфіцыраваны вірусам, хварэюць у лёгкай форме і выздараўліваюць без спецыяльнага лячэння. Цяжкая форма развіваецца ў асноўным у пажылых грамадзян і людзей, якія маюць паталогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, хворых на анкалогію, цукровы дыябет, органы дыхання.
Каб не падхапіць кавід, важна выконваць рэспіраторны этыкет, пры кашлі ці чханні прыкрываць рот, у месцах, дзе знаходзіцца многа народу, пажадана надзяваць медыцынскую маску, часта мыць рукі ці апрацоўваць іх спіртаўтрымліваючымі антысептыкамі. Пры дрэнным самаадчуванні з рэспіраторнымі сімптомамі варта заставацца дома.
Бадай, самым надзейным спосабам не заразіцца рознымі штамамі і відамі COVID-19 з’яўляецца вакцынацыя. Па ўсім свеце прышчэпку супраць кавіда атрымалі мільярды людзей. У нашай краіне выкарыстоўваюцца вакцыны, якія забяспечваюць дзейсную абарону як ад заражэння, так і цяжкага цячэння хваробы ад розных штамаў каранавіруса, у тым ліку, амікрон і дэльта. Поўная вакцынацыя дапамагае знізіць верагоднасць з’яўлення новых штамаў.
Каму варта прышчапляцца ў першую чаргу? Усе прэпараты, якія зараз выкарыстоўваюцца ў Беларусі, бяспечныя і падыходзяць большасці грамадзян, у тым ліку тым, хто пакутуе такімі хваробамі, як гіпертанія, цукровы дыябет, астма і іншымі. Будучыя мамы, а таксама жанчыны, якія кормяць дзіця грудным малаком, павінны ведаць, што вакцынацыя важна не толькі для абароны жанчыны, але і для яе дзіцяці. Практыка паказвае, што ніякіх праблем са здароўем у зямлячак згаданых катэгорый пасля прышчэпкі ад каранавіруса не было. Усё больш даных і на карысць бяспекі вакцыны ад COVID-19 для дзяцей.
Грамадзянам пажылога ўзросту (ад 60 гадоў і старэйшым), якія прышчапіліся вакцынамі sinovac і sinopharm, праз 3–6 меся-
цаў неабходна трэцяя доза вакцыны, бо ў людзей такога ўзросту пасля дзвюх доз вакцыны імунітэт фарміруецца слабей, чым у больш маладых людзей.
Каму не варта вакцынавацца? Пералік супрацьпаказанняў не надта шырокі, але ён ёсць. Так, прышчэпкі не варта рабіць тым, хто меў цяжкія алергічныя рэакцыі на які-небудзь кампанент вакцыны супраць кавіда, калі тэмпература цела на момант атрымання прышчэпкі вышэй 38,5 градуса, пры наяўнасці пацверджанага карана-
віруса ці падазрэння на гэту інфекцыю – у такім выпадку неабходна пачакаць з вакцынацыяй, пакуль не пройдуць вострыя сімптомы.

Улада ЦАЛЕВІЧ,
урач агульнай практыкі Ляхавіцкай ЦРБ.