Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад ­­­­­­11.01.2024 г. № 38«Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі»

На падставе пункта 2 часткі пятай артыкула 24, часткі сёмай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1.Вызначыць наступныя памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, Брэсцкага абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі ў г. Ляхавічы і Ляхавіцкім раёне:
Глядзельная зала Ляхавіцкага гарадскога Дома культуры (г. Ляхавічы,
вул. Леніна, 33);Глядзельная зала Жарабковіцкага сельскага Дома культуры (аг. Жараб-ковічы, вул. Кастрычніцкая, 17);
Глядзельная зала Конькаўскага сельскага Дома культуры (аг. Конькі,
вул. Школьная, 5);Глядзельная зала Ліпскага сельскага Дома культуры (аг. Ліпск, вул. Савецкая, 33);
Глядзельная зала Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры (аг. Навасёлкі, вул. Спартыўная, 2);Глядзельная зала Начаўскага сельскага Дома культуры (аг. Нача, вул. Савецкая, 29);
Глядзельная зала Востраўскага сельскага Дома культуры (аг. Востраў,
вул. Камсамольская, 18);Глядзельная зала Малагарадзішчанскага сельскага Дома культуры (аг. М. Гарадзішча, вул. Савецкая, 13);
Глядзельная зала Тальмінавіцкага сельскага Дома культуры (аг. Тальмінавічы, вул. Школьная, 2)*.

2.Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і на афіцыйным сайце райвыканкама.

3.Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэ-
та па напрамку дзейнасці, старшыняў сельвыканкамаў, аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Старшыня М. М. Мароз.
Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.

  • наяўнасць даступнага асяроддзя