Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад ­­­­­­11.01.2024 г. № 36 «Аб вызначэнні месца для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў, арганізуемых кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі»

На падставе пункта 4 часткі пятай артыкула 24, часткі дзявятай артыкула 45, артыкула 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1.Вызначыць месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), арганізуемых кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, Брэсцкага абласнога і раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, іх даверанымі асобамі ў мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі ў парадку, устаноўленым артыкулам 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, парк культуры і адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча ў горадзе Ляхавічы.

2.Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік»
і на афіцыйным сайце райвыканкама.

3.Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці, старшыняў сельвыканкамаў, аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Старшыня М. М. Мароз.
Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.